Сяргей Іванавіч Ціханоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Ціханоўскі
Поўнае імя Сяргей Іванавіч Ціханоўскі
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1990(1990-06-26)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2010   Беларусь Рудзенск 19 (4)
2011—2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 33 (0)
2013 Беларусь Бяроза-2010 19 (3)
2014 Беларусь Дняпро (Магілёў) 15 (0)
2015 Беларусь Славія (Мазыр) 18 (0)
2016—2017 Беларусь Віцебск 49 (2)
2018 Таджыкістан Істыклол (Душанбэ) 3 (0)
2018—2019 Беларусь Гарадзея 17 (1)
2019—2020 Беларусь Рух (Брэст) 31 (0)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 26 (0)
2022 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск) 18 (0)
2023— Беларусь Славія (Мазыр) 19 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 снежня 2023.

Сяргей Ціханоўскі (нар. 26 чэрвеня 1990, в. Слабада, Смалявіцкі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў складзе дубля барысаўскага БАТЭ, адкуль у 2010 годзе перайшоў у першалігавы «Рудзенск». У 2011 годзе стаў іграком жодзінскага клуба «Тарпеда-БелАЗ», разам з якім дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак замацавацца ў аснове жодзінцаў не здолеў, пераважна толькі выхадзіў на замену. У выніку ў лютым 2013 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[3].

Сезон 2013 правёў у Першай лізе за «Бярозу-2010». У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром». Спачатку трывала гуляў за аснову магіляўчан, але потым стаў радзей трапляць у склад. У кастрычніку 2014 года пакінуў «Дняпро»[4].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся ў складзе мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[5]. Здолеў замацавацца ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мазыран. У ліпені 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», але не падышоў гэтаму клубу[6]. У лютым адправіўся ў стан «Віцебска» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. У складзе віцяблян стаў адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У сезоне 2017 часцей выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Віцебскам», аднак у лютым пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»).

У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[9] і замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[10]. Сезон 2019 пачынаў у аснове, аднак пазней стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года пакінуў клуб[11] і неўзабаве папоўніў склад брэсцкага «Руха»[12]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у сезоне 2020 быў капітанам каманды, хоць з’яўляўся на полі нерэгулярна. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[13].

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[14]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Кызыл-Жарам», у лютым афіцыйна папоўніў склад клуба[15]. Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года[16].

У сакавіку 2023 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[17]. Гуляў у стартавым складзе, у ліпені выбыў з-за траўмы, у кастрычніку вярнуўся на поле. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з клубам на год[18].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Tikhonovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://fcslavia.by/ru/player/tihonovskiy-0
  3. «Торпедо-БелАЗ» расторгло контракт с Тихоновским (руск.). by.tribuna.com.
  4. "Днепр" прекратил сотрудничество с Мастяницей, Тихоновским и Арвеладзе (руск.). football.by (3 кастрычніка 2014). Праверана 3 снежня 2023.
  5. Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 3 снежня 2023.
  6. Василевский, Дуда, Тихоновский, Вергейчик и Петренко покинули расположение «Слуцка» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Тихоновский подписал контракт с «Витебском» (руск.). by.tribuna.com.
  8. "Витебск" расстался с Тихоновским и Раджабовым и отдал Харитонова в аренду "Нафтану" (руск.). football.by (6 лютага 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  9. Ряды "Городеи" пополнили серб и два белоруса (руск.). football.by (6 ліпеня 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  10. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 3 снежня 2023.
  11. Тихоновский покинул "Городею" (руск.). football.by (1 жніўня 2019). Праверана 3 снежня 2023.
  12. Тихоновский перешел в «Рух» (руск.). by.tribuna.com.
  13. "Рух" растался с Романом Степановым и Сергеем Тихановским (руск.). football.by (12 студзеня 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  14. Сергей Тихоновский подписал соглашение с брестским "Динамо" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 3 снежня 2023.
  15. Сергей Тихоновский стал третьим белорусом в "Кызыл-Жаре" (руск.). football.by (24 лютага 2022). Праверана 3 снежня 2023.
  16. "Кызыл-Жар" объявил о расставании с Каршакевичем и Тихоновским (руск.). football.by (14 студзеня 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  17. Тихоновский продолжит карьеру в "Славии" (руск.). football.by (16 сакавіка 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  18. Сергей Тихоновский продолжит играть за "Славию" (руск.). football.by (27 лістапада 2023). Праверана 3 снежня 2023.