Сяргей Фёдаравіч Жылевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Фёдаравіч Жылевіч
Дата нараджэння 18 ліпеня 1959(1959-07-18) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Сайт artfact.net/sergey/serge…

Сяргей Фёдаравіч Жылевіч (нар. 18 ліпеня 1959, Пінск) — савецкі і беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 ліпеня 1959 года ў Пінску.

Першая персанальная выстаўка адбылася ў Музеі Беларускага Палесся ў 1977 годзе, калі мастаку было 17 гадоў[1].

З 1980 па 1982 разам з мастаком Пагоцкім А. М. займаецца манументальнымі роспісамі і скульптурай у Мінску.

У 1981 годзе ён пасяляецца ў вёсцы Баяры і там ладзіць сваю майстэрню.

У 1992 годзе С. Ф. Жылевіч скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт).

У 1990 годзе ўдзельнічаў у стварэнні групы АртФакт (разам з Я. Кузняцовым[2], В. Сагановічам[3], І. Шлосбергам  (руск.)), у складзе якой выстаўляўся ў Беларусі і за межамі СССР.

Пачынаючы з 1990-х гадоў выставачная дзейнасць С. Ф. Жылевіча актывізавалася. Ён выстаўляўся ў СНД, Польшчы, Францыі, Германіі — Альтэне, Дрэздэне, Берліне, Магдэбургу, Іспаніі — Мадрыдзе і ЗША — Нью-Ёрку, Нью-Брансуік, Балтымары, Вашынгтоне[4], Гейтэрсбургу[5], Кліўлендзе, Сілвер-Спрынгу.

У 1988 годзе ён пачынае будаўніцтва саду скульптур, які сёння налічвае прыкладна 100 скульптур, выкананых у граніце, алюмініі, мармуры, бронзе і дрэве. Мастак выкарыстоўвае таксама і камбінаваныя матэрыялы[6].

Стыль мастака характарызуецца паэтычнасцю. Многія скульптуры суправаджаюцца вершамі С. Ф. Жылевіча.

У 2002 годзе ў вёсцы Баяры па яго праекце пабудавана і ім жа распісана царква.

4 скульптуры мастака двойчы ўдзельнічалі ў аўкцыёнах Сотбіс  (руск.).

Яго працы экспанаваліся і знаходзяцца ў калекцыях у наступных музеях: Музеі сучаснай скульптуры Мінск, Літаратурным музеі Янкі Купалы (Мінск), гісторыі музеі музычнай і тэатральнай культуры (Мінск), Музеі Джэйн Вурхіс Зімерлі  (руск.) — у складзе калекцыі Нортана і Нэнсі Додж, музеі Маці (Пінск), музеі Беларускага Палесся (Пінск), у калекцыі П. Слуцкага і Н. Калер — самай вялікай калекцыі рускага мастацтва ў штаце Мэрыленд (ЗША), у прыватных калекцыях у Германіі, Польшчы, Францыі, ЗША, СНД, Іспаніі.

С. Ф. Жылевіч з’яўляецца прататыпам мастака ў рамане І. Шлосберга  (руск.) «Шэрая Зона».

С. Ф. Жылевіч — адзін з арганізатараў аб’яднання мастакоў АртФакт, член Shiva-club, уваходзіць у аб’яднанне мастакоў MAP, штат Мэрыленд (ЗША), і ў літсавет часопіса РБЖ Азимут  (руск.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом «Чалавек года». Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт (2004).
  • Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Жылевіча Сяргея Фёдаравіча, кіраўніка народнай студыі выяўленчага мастацтва «Натхненне», па выніках 2007/2008 навучальнага года.

Зноскі

  1. Боярская усадьба
  2. Eugeny Kuznetsov Архівавана 28 лютага 2017.
  3. Viktor Saganovich Архівавана 7 лістапада 2012.
  4. Artomatic | Artomatic. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2010.
  5. The City of Gaithersburg(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2010. Праверана 1 лютага 2023.
  6. Галерея художников, социальная сеть художников, онлайн галерея современных картин — Артхив(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]