Сяргей Шабохін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Шабохін падчас персанальнага праекта "Social Marble: the Rise of Civil Society in Belarus" (House der Statistic, Берлін, Германія, 2020)

Сяргей Уладзіміравіч Шабохін (нар. 2 чэрвеня 1984, Наваполацк) — беларускі мастак, куратар, аўтар тэкстаў пра мастацтва, архівіст і даследчык беларускай культуры, сузаснавальнік і галоўны рэдактар даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR.

З'яўляецца удзельнікам працоўнай групы ініцыятывы OpenMuzej. Быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам партала пра актывізм і сучаснае беларускае мастацтва Art Aktivist.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Наваполацку. З 2001 па 2016 жыве ў Мінску, дзе спачатку ў 2003 заканчвае навучанне ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, а затым з 2004 па 2009 вучыцца на кафедры графікі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2016 па 2020 гады жыве ў Варшаве і Беластоку, а з 2020 года жыве і працуе ў Познані і Берліне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Шабохін пачынае сваю мастацкую прафесійную дзейнасць у 2009 годзе. З 2009 па 2013 гады супрацоўнічае як мастак і куратар з галерэяй сучаснага мастацтва "Ў".

Сяргей Шабохін рэгулярна карыстаецца метадам архівавання, накапляючы цыфравыя і аналагавыя архіўныя калекцыі – часам татальныя калекцыі аб'ектаў і малюнкаў. Ён выкарыстоўвае шырокі мультымедыйны інструментарый: графіка, жывапіс, скульптура і фатаграфія, працуе з знойдзенымі аб'ектамі і архівамі, стварае відэа і інсталяцыі, працуе з тэкстам і наратывам. Мастак таксама займаецца міждысцыплінарнымі практыкамі: ставіць фільмы і спектаклі, супрацоўнічае з музыкамі і тэатраламі.

З 2021 – заснавальнік і ўладальнік Gray Mandorla Studio ў Познані. З 2023 года ўдзельнік рабочай групы праекта OpenMusej [1], заснаванага для стварэння музея сучаснага беларускага мастацтва.

Выбраныя персанальныя выставы:

  • 2023 – "Сяргей Шабохін: Атлас тэктанічных ландшафтаў" [2], Арсенал, Познань
  • 2022 – "Social Marble: Plate Tectonics", у рамках фестывалю Artisterium’15, Cube in Context, Тбілісі, Грузія
  • 2021 – "Social Marble: Nationalization of Freedom", Rosa Stern Space, Мюнхен, Германія 
  • 2020 – "Social Marble: the Rise of Civil Society in Belarus", Haus der Statistik, Берлін, Германія
  • 2019 – "Сацыяльны мармур у цэнтры Еўропы", OK16, Мінск, Беларусь
  • 2018 – "Сяргей Шабохін: 18 / Практыкі падпарадкавання", Сталоўка XYZ, Мінск, Беларусь
  • 2017 – "Сяргей Шабохін: Падзеленая салідарнасць", падчас фестывалю Artes Liberales 2017, галерэя "Ў", Мінск, Беларусь
  • 2016 – "Сяргей Шабохін: Практыкі падпарадкавання", Galeria Arsenal, Беласток, Польшча

Рэдактарская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 на хвалі ўздыму актывіста ў Беларусі заснаваў часопіс аб сучасным мастацтве Art Aktivist [3], які працаваў да 2014 года.

У 2015 годзе разам з Сяргеем Кірушчанкам і Аляксеем Барысёнкам стварае новы часопіс – даследчую платформу беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR [4]. Сяргей Шабохін становіцца галоўным рэдактарам рэсурсу і ў 2022 годзе перарабляе партал у форме дынамічнай энцыклапедыі і інтэрнэт-часопіса.

Куратарства[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца куратарам і сакуратарам шэрага выставаў, праграм і конкурсаў.

Выбраныя куратарскія праекты:

  • 2022 – "Coalition", Domie, Познань, Польшча (куратары: Марціна Мілер, Сяргей Шабохін, Катажына Войтчак, Рафал Жарскі)
  • 2021 – "Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў", Mystetskyi Arsenal, Кіеў, Украіна (куратары: Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, Сяргей Шабохін, Антаніна Сцебур, Максім Тымінько)
  • 2020 – "B.A.R. (Belarus. Art. Revolution)", Kulturfabrik Moabit, Берлін, Германія
  • 2020 – "Страх", Galeria Arsenal, Беласток, Польшча  (куратары: Мікіта Кадан, Сяргей Шабохін, Моніка Шэўчык, Эліза Урвановіч-Раецкая, Наталля Вацадзэ)
  • 2015 – "ZBOR. Constructing an Archive", Галерэя Арсенал, Беласток, Польшча  (куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка)
  • 2012 – "Метабалізм жывапіснай прасторы", персанальная выстава Сяргея Кірушчанкі, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь
  • 2009 – "Філасофія натоўпу. Беларускі неа-поп-арт", Галерэя "Ў", Мінск, Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Персанальны сайт мастака.

Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR .

Профіль мастака на рэсурсе artfacts.net.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Багдан Хмяльніцкі. Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны (бел.). OM падкаст (13 снежня 2023).
  2. Sergey Shabohin: Atlas of Tectonic Landscapes (англ.). arsenal.art.pl (3 лютага 2023).
  3. Сяргей Шабохін: Спрабуем выпрацаваць грамадзянскую адказнасьць у дзеячоў культуры (бел.). Радыё Свабода (21 студзеня 2012).
  4. Как человек, который прочитал лекцию о бесполезности Академии искусств в Академии искусств, создал ресурс, который нужен нам всем (руск.). Chrysalis Mag (29 студзеня 2021).