Сівалік
| Шывалік | |
Шывалік у раёне Чандыгарха. |
|
| Тып |
Горная сістэма |
|---|---|
| Размяшчэнне |
Індыя, Непал, Пакістан |
| Даўжыня |
каля 1700 км |
| Шырыня |
8-50 км |
Сівалік, Перадгімалаі — паўднёвая, найбольш нізкая ступень Гімаяаяў у Індыі і Непале, паміж хрыбтамі Пір-Панджал і Махабхарат.
Утвараюць ланцуг паралельных градаў і хрыбтоў, якія цягнуцца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, вышыня да 2591 м (г. Саанчалія), даўжыня каля 1700 км. Складзены пераважна з жвіру, пясчанікаў, кангламератаў. Рэзка ўзвышаюцца над Інда-Гангскай раўнінай. Ад Вялікіх Гімалаяў Сівалік аддзелены падоўжнымі далінамі. Высокая сейсмічнасць. Глыбока расчлянёны рэкамі. Для заходняй часткі паўднёвага схілу характэрны селевыя патокі, каля ўсходніх падножжаў забалочаныя джунглі (тэраі). На схілах — трапічныя лясы: сухія на захадзе, вільготныя на ўсходзе.
Значная частка схілаў тэрасавана і занята чайнымі плантацыямі. У выніку празмернага выпасу і высечак адбываецца працэс яраўтварэння.
Літаратура [правіць]
- Сівалікcкія горы // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |