Чандыгарх
| Герб |
|
| Краіна | Індыя |
| Чандыгарх на Вікісховішчы | |
Чандыгарх (англ.: Chandigarh), саюзная тэрыторыя Індыі, якая служыць сталіцай двум індыйскім штатам — Пенджабу і Хар'яне. Плошча — каля 114 км². Насельніцтва — 900 тыс. чалавек (2001).
«Чандыгарх» літаральна азначае «Форт Чанды» і знамянуе даўнейшую наяўнасць тут старажытнага храма індуісцкай багіні Чанды. Сучасны Чандыгарх — сусветна вяджомы сваёй планіроўкай і архітэктурай, гэта першы ад пачатку спланаваны горад Індыі. Тут увасобілі свае праекты Ле Карбюзье, Мэцью Навіцкі, Альберт Майер і П'ер Жанерэ. Паводле даследванняў Міністэрства гарадскога развіцця (2010), Чандыгарх — самы чысты горад краіны.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Чандыгарх размяшчаецца ў паўночнай Індыі, ля падножжа Гімалаяў. Клімат субтрапічны, вільготны. Сезонны рытм: вельмі гарачае лета, мяккая зіма.
Большая частка Чандыгарха пакрытая баньянавымі і эўкаліптавымі плантацыямі, а таксама разнастайнымі фруктовымі дрэвамі. Алені, папугаі, паўліны насяляюць лясы ў наваколлі горада. Мноства пералётных птушак з Сібіры і Японіі гняздзяцца тут узімку.
Эканоміка [правіць]
Чандыгарх займае першае месца сярод усіх штатаў і саюзных тэрыторый Індыі па ўзроўню даходаў на душу насельніцтва: 99 тыс. рупій у бягучых цэнах (2006-2007). Большасць працоўных месцаў прадастаўлена ўрадавымі ўстановамі. Горад мае развітую гандлёвую і фінансавую інфраструктуру. Апошнім часам імкліва развіваецца ІТ-індустрыя.
Добра развітая транспартная інфраструктура, у тым ліку сітэма грамадскага транспарту. Разам з тым, у Чатысгарху зарэгістраваная найбольшая колькасць машын на душу насельніцтва.
Існуюць планы будаўніцтва міжнароднага аэрапорта і метрапалітэна.
Архітэктура [правіць]
Планіраванне горадабудаўніцтва разгортвалася па двух этапах: першапачаткова будаваўся горад на 150 тысяч жыхароў з наступным яго павелічэннем да 500 тысяч.
Будучы горад быў раздзелены Ле Карбюзье на сектары, кожны з якіх быў, тэарэтычна, самадастатковым раёнам у адносінах пражывання, працы і адпачынку. Сектары былі злучаныя паміж сабой сеткай дарог, якая развівалася таксама адпаведна адмысловага плану «7 узроўняў», у адпведнасці з сямі тыпамі перамяшчэнняў. Вышэйшы ўзровень (т. зв. V1) займалі магістралі, якія злучаюць горад з іншымі гарадамі, ніжэйшы (V7) — вуліцы і праезды да асобных дамоў. Пазней быў даданы ўзровень V8 — веласіпедныя і пешаходныя дарожкі.
У плане горад быў размечаны прамавугольнай сеткай з сектарамі 800 на 1200 м. У кожным сектары былі свае рынак, культавае збудаванне, школа і г.д. — усе ў 10-хвіліннай дасягальнасці. Горад цалкам быў акружаны зялёным поясам, што па задуме архітэктараў павінна было прадухіліць утварэнне прыгарадаў і распаўзанне горада (urban sprawl).
Чандыгарх мае два гарады-спадарожнікі — Панчкула і Мохалі, разам яны ўтвараюць т. зв. Чандыгарх трысіці.
Насельніцтва [правіць]
Каля 1 млн. жыхароў Чандыгарха прадстаўляюць сабой даволі тыповае насельніцтва гэтага рэгіёна Індыі: 80% — індуісты, 16% — сікхі, 4% — мусульмане і каля 1% — хрысціяне. Асноўныя мовы — хіндзі і пенджабская, даволі папулярная англійская.
У Сеціве [правіць]
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |