Сіпай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Група сіпаяў, мал. 1857 г.

Сіпа́й (перс.: سپاهی "салдат") — індыйскі ваенны наёмнік.

Назва сіпаяў мае персідскае паходжанне. У Асманскай Імперыі сіпахамі называлі элітную кавалерыю. У Імперыі Вялікіх Маголаў, дзе персідская мова мела афіцыйны статус, - наёмную пяхоту. У XVIII ст. Брытанская Ост-Індская кампанія сфарміравала асабістыя наёмныя войскі, дзе афіцэрамі служылі выхадцы з Вялікабрытаніі, а радавымі - мясцовыя індусы і мусульмане. Сіпаі складалі асноўны кантынгент брытанскіх войск у Індыі, выкарыстоўваліся для службы ў іншых брытанскіх калоніях. Фарміраванні сіпаяў існавалі таксама ў індыйскіх калоніях, якія належылі Францыі і Партугаліі. Партугальцы называлі сіпаямі (cipaio) наёмнікаў і ў сваіх афрыканскіх калоніях.

У сучасных Індыі, Пакістане і Бангладэш тэрмін ужываецца ў дачыненні да радавога складу войск.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]