Тадэвуш Урублеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тадэвуш Урублеўскі
Tadeusz Wróblewski
Tadeusz Wróblewski.jpg
Дата нараджэння: 8 лістапада 1858
Месца нараджэння: Сцяг Расійскай імперыі Вільня
Дата смерці: 7 ліпеня 1925
(67 гадоў)
Месца смерці: Сцяг Польшчы Вільня
Род дзейнасці: адвакат

Тадэвуш Урублеўскі (8 лістапада 18587 ліпеня 1925) — адвакат, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна[1]. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з лідараў Студзеньскага паўстання ў Літве, пазней — генерал Парыжскай Камуны.

Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа Вішынскаса[2]. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»[3]. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні.

Зноскі

  1. Paweł Chojnacki Historia szaleństwa w wyniku anarchizmu - Augustyn Wróblewski 1866–1913 (?).
  2. Сталюнас Д. Гражданин Великого Княжества Литовского // Вильнюс = Vilnius. – 1989. – Март – апрель. С. 129
  3. Jurkiewicz J. Demokraci wileńścy w latach 1905-1914 (Zarys dzałalności i myśli politycznej) // Acta Baltico-Slavica. – XV. – 1983. S. 161

Літ.:

Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. Гродна, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]