Таццяна Робертаўна Багарадава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Робертаўна Багарадава
Дата нараджэння 1974
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера філалогія, літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Людміла Дзмітрыеўна Сінькова

Таццяна Робертаўна Багарадава (нар. у 1974 годзе ў Полацку) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, педагог, кандыдат філалагічных навук (2021), дацэнт (2023).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1974 годзе ў Полацку. Скончыла з медалём школу № 7 у Наваполацку. З адзнакай скончыла факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце з 1996 года, на пасадзе старшага выкладчыка – з 2003 года, дацэнта кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў – з 2021 года.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» абараніла 19 сакавіка 2021 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Эвалюцыя ўвасаблення ваеннай тэмы пісьменнікамі-ветэранамі і сведкамі Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай аповесці (1980—1990-я гг.)». Навуковы кіраўнік - Людміла Дзмітрыеўна Сінькова. 8 студзеня 2023 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку артыкулаў у навуковых часопісах і зборніках навуковых прац, матэрыялаў і тэзісаў навуковых канферэнцый і інш.

Займаецца даследаваннем ваеннай тэмы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў-ветэранаў і відавочцаў Другой сусветнай вайны на прыкладзе жанру аповесці, створанай у перыяд 1980-1990-х гадоў, у аспекце кантэкстуальнага аналізу. Ёю ўпершыню сістэмна і паслядоўна вызначана сутнасць познесавецкага абнаўлення трактовак тэмы вайны ў жанры аповесці, створанай у 1980-1990-я гады беларускімі пісьменнікамі з франтавым вопытам, удзельнікамі антыфашысцкага супраціўлення і ахвярамі з дзіцячай ваеннай траўмай з дзвюх генерацый: а) народжаных у 1910-я гады; б) народжаных у 1920-1940-я гады; выяўлена канцэптуальная эвалюцыя ад арыенціраў савецкага сацыялістычнага рэалізму да экзістэнцыйнага і рэлігійнага светаадчування, да ўзбагачэння жанравага дыяпазону ваеннай аповесці праз паглыбленую аўтарэфлексію, наіўны касмізм, паэтыку антыўтопіі, дакументалізм, «прозу галасоў»; створана новая сістэматызацыя беларускай аповесці пра вайну ў творчасці М. Аўрамчыка, В. Быкава, А. Карпюка, А. Кулакоўскага, І. Навуменкі, І. Новікава, А. Савіцкага, І. Шамякіна, а таксама А. Адамовіча, Н Гілевіча, В. Дамашэвіча, В. Козькі, В. Ліпскага, А. Асіпенкі, Б. Сачанкі з улікам кантэксту папярэдняй беларускай прозы ХХ стагоддзя аб вайне ў жанры аповесці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]