Тлатаані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тлатаані (аст. tlàtoāni) — тытул кіраўніка гарадоў-дзяржаў у ацтэкаў (мешыкаў), тэпанекаў, акальхуас і некаторых іншых плямёнаў на тэрыторыі сучаснай Мексікі. Тытул у літаральным перакладзе азначае «той, хто добра кажа», «аратар». У перыяд росквіту імперыі ацтэкаў кіраўнік гэтай імперыі насіў тытул huey tlatoani, г.зн. вялікі тлатаані, чым адрозніваўся ад іншых тлатаані гарадоў, якія ўваходзілі у імперыю. Еўрапейцы, з лёгкай рукі Эрнана Картэса, прыраўноўвалі гэты тытул да імператарскага.

У Тэначтытлане вялікі тлатаані выбіраўся з братоў, пляменнікаў або сыноў памерлага кіраўніка. Выбарным органам быў «савет чатырох», куды ўваходзілі бліжэйшыя сваякі вялікага тлатаані, якія займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасты: тлакатэкатль («чалавек-баец», «камандзір») тлакачкалкатль («захавальнік дома дроцікаў», «начальнік арсенала»), есуаўакатль («той, хто пускае кроў»), і тліланкалкі («гаспадар дома змроку»).

Апошнім тлатаані быў Куаўтэмак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ацтэкі