Сапатэкі
Сапатэкі — індзейскі народ у Мексіцы. Расселены ў штаце Аахака і ў некаторых раёнах штатаў Ч'япас, Герэра, Веракрус. Колькасць - каля 450 тыс. чал. Па рэлігіі фармальна - каталікі, але захоўваюць традыцыйныя вераванні. Сапатэкі не маюць адзінай этнічнай самасвядомасці, метысаваныя, здаўна мелі кантакты з народамі міхе, соку, хуаве, чанталь, выпрабавалі іх уплыў.
Змест |
Мова [правіць]
Мова - сапатэк, адносіцца да сапатэцкай групы ота-мангскай моўнай сям'і. Дыялекты: паўднёвы горны, паўночны горны, раўнінны.
У старажытнасці ў сапатэкаў існавала ўласная сапатэцкая пісьменнасць (не дэшыфраваная). У цяперашні час сапатэкі карыстаюцца лацінкай на аснове іспанскай арфаграфіі.
Побыт [правіць]
Асноўныя заняткі - паліўное земляробства (маіс, бабовыя, гарбузовыя, збожжавыя, цукровы трыснёг, агародныя культуры), рыбалоўства, жывёлагадоўля (буйная і дробная рагатая жывёла, коні, свінні, птушка), рамёствы (гарбарнае, ткацтва).
Паселішчы (пуэбла) розныя: густанаселеныя, з густанаселеным цэнтрам і прылеглымі хутарамі, з раскіданай планіроўкай. Жыллё - аднакамернае, квадратнае, глінабітнае, драўлянае, дах - чатырохсхільны, саламяны. Кухня - па-за домам.
Адзенне - агульнамексіканскага тыпу. Жанчыны павязваюць галаву хусткай накшталт турбан або шырокім шалікам, што спускалецца да плячэй.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі [правіць]
Гісторыя, культура і мастацтва сапатэкаў
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||
| Народы Мексікі | ||
|---|---|---|
| Якія маюць афіцыйнае прызнанне | Іспанамоўныя мексіканцы • Агуакатэкі • Амузга • Гуарыхіё • Ішыль • Ішкатэкі • Какчыкель • Канхабаль • Кекчы • Кікапу • Кіліва • Кічэ • Кора • Куікатэкі • Кукапа • Куміяль • Лакандан • Маё • Макая • Мам • Масатэкі • Матлацынка • Михе • Міштэкі • Моча • Наўа • Акуільтэкі • Атомі • Пайпай • Памэ • Папага • Піма • Папалока • Папалука • Пурэпеча • Сапатэкі • Серы • Саке •Такуатэ • Тараўмара • Тэкістлатэкі • Тэпеўа • Тэпеўана • Тлапанекі • Тотонаки • Тохолабаль • Трики • Уаве • Уаштеки • Уічолі • Хакальтэкі • Цэльталь • Цацылі • Чатына • Чынантэкі • Чычымека-хонас • Чолі • Чанталі, Герэра • Чанталь, Табаска • Чоча • Чух • Юкатэкі • Які | |
| Якія не маюць афіцыйнага прызнання | Чыкамусельтэкі · Мескалера · Апата · Папабука · Сальтэкі · Тэктытэкі · Явапаі |
|
| Якія зніклі пасля еўрапейскай каланізацыі | Акальхуа · Гуайкура · Камекруды · Качымі · Монкі · Перыку | |
