Кускатлан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Кускатлан (ісп.: El Señorío de Cuzcatlán) — дзяржава дакалумбавага часу на тэрыторыі сучаснага Сальвадора ад ракі Пас да ракі Лемпа.

Кускатлан быў створаны на мяжы IX - X стст. перасяленцамі з земляў тальтэкаў, якія гаварылі на мове наўатль, роднаснай ацтэкскай. У культурным стаўленні яны ўяўлялі сабою змешванне раннеацтэкскай культуры і культуры мая.

Канчаткова заваявана 17 чэрвеня 1524 г. войскамі Педра дэ Альварада. Сучаснымі нашчадкамі жыхароў Кускатлана з'яўляюцца піпілі.

Пісьмовых помнікаў, кодэксаў і інш. не захавалася, хоць іспанскія храністы — Хуарас, Паласес, Ласана і інш. — сцвярджаюць, што яны існавалі.

Кіраўнікі Кускатлана[правіць | правіць зыходнік]

  • Куачымісін (Cuachimicín)
  • Тутэкацыміт (Tutecotzimit)
  • Пільгуансіміт (Pilguanzimit)
  • Танальтут (Tonaltut)
  • Атлакатль (Atlacatl) (? – 1528)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ацтэкі