Міштэкі
Міштэкі (ісп.: Mixtecos) — старажытны месаамерыканскі народ, які насяляе мексіканскі штат Аахака і штаты, размешчаныя на поўнач ад яго. У перакладзе з мовы наўатль назва міштэкі азначае «народ з краіны аблокаў». Агульная колькасць - каля 270 тысяч чалавек. Размаўляюць на міштэкскай мове ата-мангскай сям'і, таксама распаўсюджана іспанская мова.
Міштэкі былі носьбітамі высокаразвітай дакалумбавай культуры ў паўднёвай Мексіцы. Вытокі іх культуры прасочваюцца па пісьмовых крыніцах аж да VII стагоддзя. Росквіту сваёй культуры міштэкі дасягнулі ў X стагоддзі. Былі вядомыя сваімі частымі войнамі супраць сапатэкаў. У 1455 годзе былі падпарадкаваныя ацтэкамі.
Міштэкі былі ўмелымі рамеснікамі, а іх вырабы высока цаніліся і ў суседніх народаў. Яны выраблялі афарбаваныя ў яркія фарбы керамічныя вырабы, стваралі каштоўную бірузовую мазаіку і былі майстрамі ў апрацоўцы металаў. Шматлікія артэфакты, якія сведчаць аб высокім майстэрстве ў апрацоўцы металаў і ювелірнай справе, былі знойдзены ў пахаванні Nr. 7 у Монтэ-Альбане. Культурны ўплыў міштэкаў распаўсюджваўся і на Чалулу, дзе сфармаваўся рэгіянальны стыль міштэкаў-пуэбла. Міштэкі мелі ўласную ідэаграфічную пісьменнасць. Большасць захаваных да нашых дзён манускрыптаў, якія складаюцца з малюнкаў, — міштэкскага паходжання.
Спасылкі [правіць]
- Дзяржавы сапатэкаў і міштэкаў
- Гісторыя, культура, эканоміка і сацыяльная арганізацыя міштэкаў і сапатэкаў
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||