Месаамерыканская гульня ў мяч
Месаамерыканская гульня ў мяч — сумешчаная з рытуаламі спартыўная гульня, распаўсюджаная сярод народаў дакалумбавай Месаамерыкі. У розных месцах у гульню гулялі па-рознаму, прычым амерыканскія індзейцы і цяпер гуляюць у сучасны варыянт, які называецца улама.
Дакалумбаўскія стадыёны для гульні ў мяч былі знойдзеныя на тэрыторыі ўсёй Месаамерыкі ад Нікарагуа на поўдні да штата Арызона на поўначы. Выяўленыя стадыёны моцна адрозніваюцца ў памерах, але ўсе маюць доўгія вузкія палі, абмежаваныя сценамі, ад якіх можа адскокваць мяч.
Правілы гульні невядомыя, аднак калі судзіць па вытворных гульнях (такіх, як улама), то яны былі падобныя на правілы ракетбола або валейбола, дзе мэтай з'яўляецца ўтрыманне мяча ў гульні. Каменныя кальцы на сценах з'яўляюцца познім дадаткам да гульні.
У найбольш распаўсюджанай версіі гульні ігракі павінны былі біць па мячы сцёгнамі, хоць у некаторых версіях таксама дазвалялася выкарыстоўваць локці, ракеткі, біты і камяні. Мяч быў зроблены з суцэльнага кавалка гумы і важыў 4 і больш кг. Памер мяча моцна залежыў ад часу і версіі гульні.
Вялікія гульні ў мяч праводзіліся ў якасці рытуальных падзей, часцяком сумяшчаліся з чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Аднак звычайна ў гульню гулялі проста для забавы, у тым ліку дзеці і часам нават жанчыны.
| Дакалумбавы культуры Месаамерыкі | ||
|---|---|---|
| Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
| Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
| Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
| Партал «Індзейцы» | ||