Тыпалогія моў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Тыпалогія моў — класіфікацыя моў згодна з іх граматычнымі уласцівасцямі. Тыпалагічная класіфікацыя адрозніваецца ад генетычнай класіфікацыі, дзе ў моўныя сем'і аб'ядноўваюцца мовы, якія маюць агульную мову-продка.

Сінтаксічная тыпалогія[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікацыя, якая падзяляе мовы згодна з месцам у сказе дзейніка (S, англ.: subject), прамога дапаўнення (O, англ.: object), выказніка (V, англ.: verb). Існуюць наступныя тыпы:

У некаторых мовах дзейнік складаецца з дзвюх частак: дапаможнага дзеяслова і інфінітыва ці дзеепрыметніка. Нямецкая і галандская мовы часта класіфікуюцца як мовы тыпу V2, таму што дзеяслоў заўжды знаходзіцца на другім месцы ў сказе. Некаторыя мовы (звычайна вельмі флексічныя) вельмі цяжка класіфікаваць, бо ў сказе дапушчальны амаль любы парадак слоў. Да такіх моў адносяцца, напрыклад, польская і ўсходнеславянскія мовы. У такіх выпадках можна толькі адзначыць, які парадак ужываецца часцей.

Марфалагічная тыпалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле марфалагічнай класіфікацыі мовы падзяляюцца на тыя, дзе марфемы часцей ужываюцца як самастойныя словы, і на тыя, дзе некалькі марфем часта аб'ядноўваюцца ў адно слова.

Ізаліруючыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

У ізаліруючых мовах практычна ўсе марфемы з'яўляюцца самастойнымі словамі, мала ці зусім няма афіксаў. Шэраг граматычных значэнняў выражаецца асобна ад значэння лексічнага. Сярод натуральных моў вельмі мала такіх моў, якія б зусім не мелі афіксаў. Ізаліруючымі называюцца мовы, у якіх вельмі мала такіх элементаў.

Сінтэтычныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

У сінтэтычных мовах адна ці некалькі марфем аб'ядноўваюцца ў адно слова пры дапамозе прыставак, суфіксаў, канчаткаў. Можна падлічыць каэфіцыент сінтэтычнасці мовы. Для гэтага ў тэксце вызначаюць колькасць марфем (M) і агульную колькасць слоў (V), іх адносіна M/V ёсць каэфіцыент. Чыста ізаліруючая мова (напрыклад, сканструяваная мова такіпона) мае каэфіцыент роўны 1. Вельмі ізаліруючай мовай з'яўляецца в'етнамская з каэфіцыентам 1,06. Англійская мова мае каэфіцыент 1,68, мова суахілі — 2,55.

Аглютынатыўныя і фузійныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле тыпу марфемнага ладу мовы падзяляюцца на аглютынатыўныя і фузійныя (або флектыўныя). У аглютынатыўных марфемы заўсёды маюць тое самае вымаўленне (як у эспэранта) або вымаўленне змяняецца згодна з фанетычнымі правіламі (як у фінскай ці турэцкай). Марфемныя межы выразныя, а кожны афікс мае толькі адно значэнне. У фузійных мовах марфемныя швы сціраюцца, адзін гук можа адносіцца адначасова да дзвюх марфем. Службовыя марфемы выражаюць адразу некалькі граматычных значэнняў. Фузійны лад сустракаецца ў індаеўрапейскіх і семіцкіх мовах. Сярод фузійных моў ёсць сінтэтычныя і аналітычныя (англійская, француская).