Уга Чавес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уга Рафаэль Чавес Фрыяс
Hugo Rafael Chávez Frías
Уга Рафаэль Чавес Фрыяс
сцяг
74-і Прэзідэнт Венесуэлы
сцяг
2 лютага 1999 — 5 сакавіка 2013
Віцэ-прэзідэнт: Хуліян Ісаіяс Радрыгес Дыяс (2000),
Адзіна Басцідас Кастылья (2000-02),
Дзіясдада Кабелья Рандон (2002),
Хасэ Вісентэ Ранхель (2002-07),
Хорхэ Радрыгес Гомес (2007-08),
Рамон Карысалес (2008-10),
Эліяс Хауа Мілана (2010-2012),
Нікалас Мадура (з 2012)
Папярэднік: Рафаэль Кальдэра
Пераемнік: Нікалас Мадура[1]
 
Партыя: Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы
Дзейнасць: ваенны афіцэр (з 1992 года), палітык
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 28 ліпеня 1954({{padleft:1954|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Сабанета, Барынас, Венесуэла
Смерць: 5 сакавіка 2013({{padleft:2013|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (58 гадоў)
Каракас
Бацька: Уга дэ Лос Рэес Чавес
Маці: Алена Фрыяс
Жонка: Нэнсі Кальменарэс (першая жонка), Марысабель Радрыгес дэ Чавес
Дзеці: сыны: Уга Рафаэль і Рауль Альфонса

Дочкі:Роса Вірхінія, Марыя Габрыэла і Роса Інэс

 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Шаблон:Ордэн Франсіска Міранды 1 класа , Венесуэла
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці
Шаблон:Ордэн Сеспедэс 1 ступені
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь

У́га-Рафаэ́ль Ча́вес-Фры́яс (ісп.: Hugo Rafael Chávez Frías) (28 ліпеня 1954, горад Сабанета, штат Барынас, Венесуэла5 сакавіка 2013, Каракас[2]) — венесуэльскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Рэспублікі Венесуэла.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Уга Рафаэль Чавес Фрыяс нарадзіўся 28 ліпеня 1954 года ў горадзе Сабанета на захадзе краіны ў штаце Барынас. Яго бацька, Уга дэ лос Рэес Чавес. Маці, Алена Фрыяс дэ Чавес, крэолка. Родны брат — Археніс Чавес.

Продак Чавеса па матчынай лініі быў актыўным удзельнікам Грамадзянскай вайны 1859-1863 гадоў. Выступаў на баку лібералаў, змагаўся пад кіраўніцтвам народнага правадыра Эсекіеля Самора. Прадзед праславіўся тым, што ў 1914 годзе падняў антыдыктатарскае паўстанне. Яно было жорстка задушана. У яго нарадзіліся дзве дачкі, адна з іх Роза, бабуля Уга Чавеса.

Маці Чавеса спадзявалася, што сын стане святаром, а сам ён марыў аб кар'еры прафесійнага бейсбаліста. Захапленне бейсболам Чавес захаваў да канца жыцця. У дзяцінстве ён добра маляваў, і ў дванаццаць гадоў атрымаў сваю першую прэмію на рэгіянальнай выставе. У 1975 годзе ў званні малодшага лейтэнанта скончыў Ваенную акадэмію Венесуэлы.

Служыў у паветрана-дэсантных частках, чырвоны бярэт дэсантніка стаў неад'емнай часткай яго іміджу. У 1982 годзе (па іншых дадзеных - падчас вучобы ў акадэміі) Чавес заснаваў з калегамі падпольную арганізацыю CАMACATЭ (абрэвіятура, складзеная з першых і другіх літар у назвах сярэдніх і малодшых афіцэрскіх чыноў). Пазней CАMACATЭ была ператворана ў Рэвалюцыйны баліварыянскі рух (ісп.: Movimiento Bolivariano Revolucionario), названы ў гонар героя лацінаамерыканскай вайны за незалежнасць Сімона Балівара.

Уга Чавес узначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі 4.2.1992. Капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. Узяў на сябе адказнасьць за паўстанне. Праседзеў два гады ў вязніцы, пакуль ня быў памілаваны прэзідэнтам Рафаэлем Кальдэрам.

На чале краіны[правіць | правіць зыходнік]

Уга Чавес кіраваў Венесуэлай ад 1999 года, у 2002 быў зрынуты, але вярнуўся да ўлады. 3 снежня 2006 на прэзідэнцкіх выбарах пераабраны на трэці тэрмін. У студзені 2011 У. Чавэс абвясціў, што ў яго рак. Перанёс чатыры аперацыі, а таксама курсы хімія- і радыётэрапіі. У кастрычніку 2012 У. Чавэс выйграў чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. Наступныя месяцы яго стан здароўя значна пагоршыўся.

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Уга Чавес лічыў Аляксандра Лукашэнку сваім саюзнікам і неаднаразова наведваў Беларусь, у Венесуэле з афіцыйнымі візітамі быў і беларускі прэзідэнт. Беларусі дазволена здабыча нафты (вядзецца ў радовішчы Гуара-Эстэ), газу (у праекце), ствараюцца аграгарадкі і сельгаскааператывы па беларускім узоры. Урад Чавеса выдаваў крэдыты Беларусі. З 2010 года на тэрыторыі Венесуэлы дзейнічаюць два заводы (у тым ліку па зборцы МАЗаў). Венесуэла закупляла буйныя партыі беларускай тэхнікі. Аб чарговай падобнай закупцы - 1 тыс. адзінак - Чавес абвясціў 8 мая 2010 г. падчас выступу ў муніцыпальным тэатры Каракаса. З'явіліся напрацоўкі ў асобных навукова-тэхнічных абласцях. У кастрычніку 2010 г. прэзідэнт Венесуэлы зноў наведаў Беларусь. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў прамысловасці, будаўніцтве, горнай справе і сельскай гаспадарцы. Стасункі краін у час прэзідэнцтва У. Чавеса былі стабільна дружалюбныя.

У сувязі са смерцю Уга Чавеса Аляксандр Лукашэнка заявіў: «У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну»[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэзідэнты Венесуэлы