Уладзімір Канстанцінавіч Катрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Канстанцінавіч Катрук
укр.: Володимир Катрюк
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1921(1921-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2015(2015-05-22) (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Трэці рэйх
Род войскаў Шуцманшафт
Бітвы/войны

Уладзімір Канстанцінавіч Катрук (укр.: Володимир Костянтинович Катрюк; 1 кастрычніка 192122 мая 2015) — удзельнік Другой сусветнай вайны, баец 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Вядомы як адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні. Пасля вайны эміграваў у Канаду. На момант смерці лічыўся другім у спісе самых адшукваных нацысцкіх ваенных злачынцаў (па даных Цэнтра Сімона Візенталя)[2][3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Паўночнай Букавіне на тэрыторыі Каралеўства Румынія, у пасёлку Лужаны (у цяперашні час Чарнавіцкая вобласць Украіны).

У 1942 годзе Катрук уступіў у 118-ы батальён шуцманшафта для барацьбы з савецкімі партызанамі. Паводле дакументаў КДБ СССР, прымаў непасрэдны ўдзел у знішчэнні Хатыні. У артыкуле, апублікаваным у Holocaust and Genocide Studies[4], гісторык Лундскага ўніверсітэта Пер Андэрс Рудлінг, абапіраючыся на новыя пратаколы допытаў КДБ, пісаў, што, па заяве сведак, ён быў асабліва актыўным удзельнікам у тым злачынстве[5].

У жніўні 1944 года дэзерціраваў і перайшоў на бок Французскага руху супраціўлення. У гэтым жа годзе быў пераведзены ў Французскі Замежны легіён і адпраўлены на фронт для барацьбы з нямецкай арміяй. Стаў кулямётчыкам, быў цяжка паранены. Правёў два з паловай месяцы ў амерыканскім шпіталі ў Францыі і працягнуў да канца вайны ваяваць на італьянскім фронце. Пад імем свайго зводнага брата застаўся жыць у Парыжы, працаваў у мясной краме.

У 1951 годзе эміграваў у Канада. Асеў у правінцыі Квебек, дзе валодаў пчальнікам, на якім працаваў разам з жонкай. У 1999 годзе Федэральны Суд Канада разглядаў яго справу і прыйшоў да высновы, што Катрук эміграваў пад чужым імем і атрымаў грамадзянства краіны шляхам прадастаўлення ілжывай інфармацыі. Але суд не знайшоў ніякіх доказаў таго, што мужчына ўдзельнічаў у ваенных злачынствах, і ў 2007 годзе Кабінет міністраў Канады вырашыў не пазбаўляць яго грамадзянства[6].

Памёр ад інсульту 22 мая 2015 года[7].

Судовае разбіральніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Расія[правіць | правіць зыходнік]

8 мая 2015 года, за два тыдні да смерці, Следчы камітэт РФ заклікаў дэпартаваць Уладзіміра Катрука, каб ён мог паўстаць перад судом, у адпаведнасці з міжнародным правам[8]. Але канадскі ўрад праігнараваў гэтую просьбу. 14 кастрычніка 2016 года крымінальная справа ў дачыненні да Катрука закрыта[9].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2023 года крымінальная справа, якая была ўзбуджаная ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, накіравана ў суд[10][11].

8 лютага 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука[12][13][14][15][16][17][18]. Ён абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 127 (генацыд) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ужо 18 сакавіка прысудам Вярхоўнага Суда мужчына прызнаны вінаватым[19].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.nytimes.com/2015/05/31/world/europe/vladimir-katriuk-accused-of-war-crimes-is-dead-at-93.html?_r=0
  2. Самые разыскиваемые нацистские преступники. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
  3. Смерть палача. В Канаде скончался украинский каратель Владимир Катрюк. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 2-5-2018.
  4. Holocaust Genocide Studies (Spring 2012) 26(1): 29-58 The Khatyn Massacre in Belorussia: A Historical Controversy Revisited Архіўная копія ад 8 чэрвеня 2013 на Wayback Machine (англ.)
  5. New information links Montrealer to WWII massacre Архіўная копія ад 16 сакавіка 2014 на Wayback Machine (англ.)
  6. Ottawa to re-examine former Nazi’s past after evidence emerges linking him to 1943 massacre (англ.)
  7. Alleged Nazi war criminal sought by Russia dies in Quebec Архіўная копія ад 28 мая 2015 на Wayback Machine (англ.)
  8. Возбуждено уголовное дело в отношении Владимира Катрюка, принимавшего участие в убийствах жителей деревни Хатынь во время Великой Отечественной войны. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 12 кастрычніка 2016.
  9. Прекращено уголовное дело в отношении гражданина Канады Владимира Катрюка. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2016. Праверана 14-10-2016.
  10. Уголовное дело в отношении нациста Катрюка направили в суд.
  11. Один из самых жестоких палачей Хатыни: за что Катрюка будут судить в Беларуси.
  12. Верховный Суд Беларуси начал рассматривать уголовное дело в отношении Катрюка.
  13. В Верховном Суде посмертно рассмотрят дело карателя.
  14. Суд по делу карателя Хатыни Катрюка начался в Минске.
  15. В Беларуси начался суд по делу умершего в Канаде палача Хатыни.
  16. Ради памяти жертв: в Минске судят умершего в 2015 году палача Хатыни.
  17. Видеопоказания потерпевшего по делу Катрюка представили в суде.
  18. В суде представили видеозапись показаний потерпевшего по делу Катрюка.
  19. Верховный Суд Республики Беларусь постановил приговор по уголовному делу в отношении Катрюка В. К. по обвинению в геноциде белорусского народа. Интернет-портал судов общей юрисдикции Республики Беларусь.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]