Уладзімір Міхайлавіч Падгол
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Уладзімір Міхайлавіч Падгол | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Міхайлавіч Падгол |
Дата нараджэння | 22 снежня 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Уладзімір Міхайлавіч Падгол (нар. 22 снежня 1952, Віцебск, Беларусь) — палітолаг, журналіст, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук, былы сябра партыі БНФ, палітвязень Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў тэхнікум фізічнай культуры, затым філасофскі факультэт БДУ.
У 1990 г. стварыў у Віцебску (разам з Барысам Хамайдам, Уладзімірам Плешчанкам, Сяргеем Навумчыкам) клуб «За дэмакратычныя выбары» і газету «Выбар».
Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыума Вярхоўнага Савета 13-га склікання.
Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі».
Аўтар больш за тысячу навуковых і публіцыстычных артыкулаў.
Стваральнік Музея жорнаў у вёсцы Карэнішыцы.
Як паліттэхнолаг у 1994 г. удзельнічаў у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі Зянона Пазняка.
У 2006 г. удзельнічаў у распрацоўцы «Народнай праграмы» кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча.
У 2008 г. запачаткаваў напісанне Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў падтрымку беларускай мовы. З тых часоў праводзіцца ў Беларусі кожны год.[1]
У 2012 г. быў вылучаны ад БНФ кандыдатам у дэпутаты парламента. Пасля выступу па беларускаму тэлебачанню і радыё зняўся з выбараў.
Кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання у 2016 г.[2] 9 верасня 2016 г. зняўся з выбараў.[3]
У кастрычніку 2016 г. напісаў заяву аб выхадзе з партыі БНФ у сувязі з асуджэннем кіраўніцтвам партыі метадаў, якія ён выкарыстоўваў падчас мінулай парламенцкай кампаніі у 2016 г..[4]
Жыве ў г. Мінску.
Храналогія пераследу[правіць | правіць зыходнік]
Першы ўрывак кнігі У. Падгола пад назвай «Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо як любіць Прэзідэнта» быу надрукаваны ў віцебскай газэце «Выбар» № 20 (113) у чэрвені 1997 г. рэдактарам Б. Хамайдам. 26 ліпеня 1997 г. у цягніку Полацк — Баранавічы міліцыяй былі затрыманыя Б. Хамайда і У. Плешчанка. У іх канфіскавалі 200 экзэмпляраў газеты «Выбар» з урыўкам кнігі У. Падгола. Газета была канфіскаваная і перададзеная ў КДБ.
15 жніўня 1997 г. намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленкам была ўзбуджаная крымінальная справа (артыкул «Абраза асобы, якая займае вышэйшую пасаду») па факце публікацыі ў газэце «Выбар» урыўка з кнігі У. Падгола «Куля для прэзідэнта».
У жніўні Б. Хамайда выпусціў чарговы нумар «Выбара» № 21 (114) з працягам твора.
15 верасня 1997 г. Б. Хамайда быў выкліканы на першы допыт у якасці абвінавачанага ў пракуратуру. На допыце ён адмовіўся адказваць на пытанні следчага Зайцава.
20 кастрычніка 1997 г. на допыт выклікалі дачку У. Падгола Алену.
20 лістапада 1997 г. у пракуратуру быў выкліканы член рэдакцыйнай рады газеты «Выбар» У. Плешчанка. На пытанні следчага адказваць адмовіўся.
30 кастрычніка 1998 г. капітан КДБ В. Дземянцей і капітан А. Лебедзеў ўручылі У. Падголу позву ў пракуратуру. На наступны дзень У. Падгола дапыталі ў пракуратуры. Следчы задаваў пытанні: «Как возник замысел написания книги?», «Какова роль отдельных героев книги?», «Какова в книге роль цитат Лукашенко?».
16 лістапада 1998 г. крымінальная справа была прыпыненая следчым пракуратуры Віцебскай вобласці С. Саўчанкам па артыкуле 5 ч. 1 п. 3 КПК РБ. Аднак праз 2 месяцы, 16 студзеня 1999 г., расследаванне па крымінальнай справе было працягнутае.
Пракуратура Мінска таксама распачала крымінальную справу пасля таго, як другая версія рамана «Куля для прэзідэнта» у 2004 г. выйшла у Расіі, у Санкт-Пецярбургу. У студзені 2005 г. У.Падгола дапыталі ў пракуратуры Мінска.
Да сённяшняга дня крымінальныя справы супраць У. Падгола з’яўляюцца не закрытымі, а часова прыпыненымі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Асновы палітычнай псыхалогіі».
- «Куля для прэзідэнта».
- «Падручнік па апазыцыйнай барацьбе».
- «Валадар Кулі».
- «Чортавы жорны».
- «Народный телевизор: цитаты Лукашенко из коллекции Подгола» — 2006—2007 гг.
- Укладальнік кніг: «Кулі прэзідэнта»: цытаты Лукашэнкі. Мінск.— 2006. «Дуэль Лукашенко — Лебедько». — Мінск. 2006.
Зноскі
- ↑ http://naviny.by/rubrics/opinion/2014/03/20/ic_articles_410_184950 Уладзімер Падгол. МОВА. Агульнанацыянальная дыктоўка: «Магутны Божа»
- ↑ http://minsknews.by/blog/2016/08/17/kandyidatyi-u-deputatyi-palatyi-pradstaunikou-natsyiyanalnaga-shodu-respubliki-belarus-shostaga-sklikannya/ Архівавана 15 жніўня 2017.
- ↑ Падгол і Таўстыка зняліся з «выбараў»
- ↑ Уладзімір Падгол хоча выйсці з Партыі БНФ
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Palitviazni.info — 2013. — С. 208—209
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- http://belsat.eu/programs/alyaksandr-klaskoski-i-uladzimir-padgol/
- http://belsat.eu/news/1371/
- Уладзімір Падгол камэнтуе беларускія падзеі(недаступная спасылка)
- https://sites.google.com/site/padholby/ Архівавана 30 кастрычніка 2020. -- Афіцыйная старонка
- http://www.rulit.me/books/kulya-dlya-prezidenta-read-428299-1.html
- http://archive.svaboda.org/forum/forum.aspx?ForumID=95&y=2007
- https://www.svaboda.org/a/24820418.html