Фердынанд Цыркель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд Цыркель

Фердынанд Цыркель (ням.: Ferdinand Zirkel; 20 мая 1838, Бон — 11 чэрвеня 1912, там жа) — нямецкі геолаг і петрограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бонскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1861). З 1863 прафесар Львоўскага ўніверсітэта, у 1870—1909 прафесар мінералогіі ў Лейпцыгу. Вывучаў магматычныя горныя пароды ў Ісландыі, Шатландыі, Італіі, Францыі, Паўночнай Амерыцы, Індыі, на Цэйлоне. Першым ужыў крышталяаптычны метад для мікраскапічнага вывучэння горных парод і іх дыягностыкі. Цыркель — аўтар падручніка па петраграфіі (1893-94), які вытрымаў некалькі выданняў і садзейнічаў далейшаму развіццю петраграфіі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Lehrbuch der Petrographie. (Bonn, 1866; 2. gänzlich neu verfaßte Aufl. Leipzig, 1893–1894).
  • Elemente der Mineralogie. [Begründet von Carl Friedrich Naumann; ab 1877 von Zirkel übernommen]. Leipzig, Engelmann, 1877, 10. Aufl.
  • Geologische Skizze von der Westküste Schottlands. (1871).
  • Die Umwandlungsprocesse im Mineralreich : akademische Rede, gehalten am 19. December 1870 in der Aula zu Leipzig. Lüderitz, Berlin 1871.
  • Die mikroskopische Beschaffenheit der Mineralien und Gesteine. (1873).
  • Die Struktur der Variolite. (1875).