Фердынанд III Кастыльскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Фердынанд III Кастыльскі ісп.: Fernando III de Castilla |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1217 — 1252 | |||
| Папярэднік: | Берэнгарыя Кастыльская | ||
| Пераемнік: | Альфонса X Кастыльскі | ||
|
|||
| 1230 — 1252 | |||
| Папярэднік: | Альфонса IX Леонскі | ||
| Пераемнік: | Альфонса X Кастыльскі | ||
| Нараджэнне: | 5 жніўня 1199 Самора |
||
| Смерць: | 30 мая 1252 (52 года) Севілья, Іспанія |
||
| Дынастыя: | Бургундская дынастыя | ||
| Бацька: | Альфонса IX Леонскі | ||
| Маці: | Берэнгарыя Кастыльская | ||
| Жонка: | 1) Беатрыса (Лізавета) Швабская 2) Жана дэ Панцье |
||
| Дзеці: | ад 1-га шлюбу: Альфонса, Фадрыке, Фернанда, Элеанора, Берэнгарыя, Энрыке, Феліпэ, Санча, Хуан Мануэль, Марыя ад 2-га шлюбу: Фернанда, Элеанора, Луіс, Хімен, Хуан |
||
Святы Фернанда III Кастыльскі (ісп.: Fernando III de Castilla, el Santo; 5 жніўня 1199, Самора — 30 мая 1252, Севілья, Іспанія) — кароль Кастыліі з 1217 года, кароль Леона з 1230 года. Сын Альфонса IX Леонскага і Берэнгарыі Кастыльскай. Прылічаны да ліку святых у 1671 годзе.
Шлюбы і дзеці [правіць]
30 лістапада 1219 года ва ўзросце 21 годы Фердынанд III жаніўся на Элізабэт Гогенштаўфен, дачцы герцага Філіпа Швабскага, таксама вядомай пад імем Беатрыс Іспанскай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дзесяць дзяцей.
- Альфонса X (23 лістапада 1221 — 21 красавіка 1284), пераемнік Фердынанда III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
- Фадрыке (верасень 1223—1277), быў таемна забіты па загаду Альфонса X.
- Фернанда (сакавік 1225—1243 ці 1248)
- Леанора (1227 — памерла ў маленстве)
- Берэнгарыя (1228—1288 ці 1289)
- Энрыке (сакавік 1230 — жнівень 1304)
- Феліпэ (снежань 1231—1274). Збіраўся сысці ў манахі, але быў настолькі захоплены прыгажосцю прынцэсы Крысціны Нарвежскай, нявесты аднаго са сваіх братоў і дочкі Хокана IV, караля Нарвегіі, што парушыў зарок і жаніўся на ёй.
- Санча (1233—1261), архібіскуп Севільскі і Таледскі.
- Хуан Мануэль (1234 — лістапад 1283)
- Марыя (1235 — памерла ў маленстве)
У 1235 годзе Элізабэт памерла, і ў жніўні 1237 года Фердынанд III жаніўся другі раз на Жане, графіні Панцье. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей.
- Фернанда (1239—1269), граф Амальскі
- Элеанора Кастыльская (1241—1290) Жонка Эдуарда Даўганогага, караля Англіі.
- Луіс (1243—1269)
- Хімен (1244 — памёр у маленстве)
- Хуан (1245 — памёр у маленстве)
Спасылкі [правіць]
- Гістарычныя дакументы на Vostlit.info Дамова Фердынанда III з валадаром Альмахадаў
| Бургундская дынастыя | ||
| Папярэднік Берэнгарыя |
Кароль Кастыліі 1217 — 1252 |
Пераемнік Альфонса X |
| Папярэднік Альфонса IX |
Кароль Леона 1230 — 1252 |
|
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |