Флоранс Дэвуар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Флоранс Дэвуар
фр.: Florence Jacqueline Sylvie Devouard
фр.: Florence Devouard
Імя пры нараджэнні фр.: Florence Jacqueline Sylvie Nibart
Род дзейнасці аратар, кансультант, актывіст, Вікі-рэзідэнт
Дата нараджэння 10 верасня 1968(1968-09-10) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Bertrand Devouard[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Knight of the National Order of Merit
Сайт devouard.org (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фло́ранс Ніба́р-Дэвуа́р (фр.: Florence Nibart-Devouard, нар. 10 верасня 1968, Версаль, Францыя) — французская вучоная-генетык, член савета павераных фонду «Вікімедыя».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Флоранс нарадзілася ў Версалі, але вырасла ў Грэноблі, пасля гэтага яна часта пераязджала з месца на месца, у прыватнасці, жыла ў Антверпене і штаце Арызона. Па стане на 2005 год яна жыве ў французскім Клермон-Феране. Замужам за Бертранам Нібар-Дэвуар, мае трох дзяцей: Вільяма, Ан-Гаэль і Тама.

Атрымала дыплом інжынера-агранома ў École Nationale Supérieure d’Agronomie et des Industries Alimentaires, мае ступень магістра генетыкі і біятэхналогій. Займалася даследаваннямі па паляпшэнні генетыкі раслін, а таксама біятэхналогіямі ўзнаўлення забруджанага грунта. У цяперашні час працуе ў французскай фірме, якая займаецца распрацоўкай прылад падтрымкі прыняцця рашэнняў у вобласці экалагічна рацыянальнай сельскай гаспадаркі.

З 2002 года ўдзельнічае ва франка- і англамоўных Вікіпедыях пад нікам Anthere, у 2004 годзе абрана ў савет павераных фонду Вікімедыя.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]