Вікіманія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып «Вікіманіі»

«Вікіманія» (англ.: Wikimania) — штогадовая міжнародная канферэнцыя «Фонду Вікімедыя». З'яўляючыся адначасова навуковай канферэнцыяй і сустрэчай аднадумцаў, «Вікіманія» збірае разам удзельнікаў розных праектаў «Фонду Вікімедыя» для правядзення дакладаў і прэзентацый пра бягучыя і завершаныя праекты, абмену ідэямі і пошуку новых кантактаў. На «Вікіманіі» ў «вікімедыйцаў» (англ.: wikimedians) маецца магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пачынаючы ад свабоднага і адкрытага праграмнага забеспячэння і сканчаючы ініцыятывамі, накіраванымі на свабоднае распаўсюджанне ведаў і вікі-праектаў па ўсім свеце.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Месца правядзення Вікіманіі заўсёды выбіраецца так, каб не паўтараць адну і тую ж частка свету двойчы.

Канферэнцыя Дата Месца правядзення Частка свету Кантынент
Wikimania 2005 5 жніўня — 7 жніўня 2005 Сцяг Германіі Франкфурт-на-Майне, Германія Еўропа Еўразія
Wikimania 2006 4 жніўня — 6 жніўня 2006 Сцяг ЗША Кембрыдж, Масачусетс, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2007 3 жніўня — 5 жніўня 2007 Сцяг Тайваня Тайбэй, Кітайская Рэспубліка Азія Еўразія
Wikimania 2008 17 ліпеня — 19 ліпеня 2008 Сцяг Егіпта Александрыя, Егіпет Афрыка
Wikimania 2009 26 жніўня — 28 жніўня 2009 Сцяг Аргенціны Буэнас-Айрэс, Аргенціна Амерыка Паўднёвая Амерыка
Wikimania 2010 9 ліпеня — 11 ліпеня 2010 Сцяг Польшчы Гданьск, Польшча Еўропа Еўразія
Wikimania 2011 4 жніўня — 6 жніўня 2011 Сцяг Ізраіля Хайфа, Ізраіль Азія Еўразія
Wikimania 2012 10 ліпеня14 ліпеня 2012 Сцяг ЗША Вашынгтон, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2013 7 жніўня11 жніўня 2013 Сцяг КітаяСцяг Ганконга Ганконг, КНР Азія Еўразія
Wikimania 2014 лета 2014 Сцяг Вялікабрытаніі Лондан, Вялікабрытанія Еўропа Еўразія

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гісторыя Вікіпедыі