Фрэнк Шу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Шу
англ.: Frank Shu
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1943(1943-06-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 2023(2023-04-23)[2] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта, астрафізік
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Chia-Chiao Lin[d][4]
Вядомыя вучні Jack J. Lissauer[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнк Шу (нар. 2 чэрвеня 1943) — амерыканскі астрафізік кітайскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кітаі, сын кітайска-тайваньскага матэматыка Сюй Сяньсю. Адукацыю атрымаў у ЗША, у 1963 годзе — ступень бакалаўра па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, у 1968 годзе — Ph.D па астраноміі ў Гарвардскім універсітэце.

Узначальваў дэпартамент астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі з 1984 па 1988 гады, пасля працаваў ва ўніверсітэце Стоўні-Брук. З 2002 па 2006 гады быў прэзідэнтам Нацыянальнага ўніверсітэта Цінхуа (Тайвань). З 2006 года працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега. З’яўляецца ганаровым прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

З 1994 па 1996 гады быў прэзідэнтам Амерыканскага астранамічнага таварыства.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1992), член Амерыканскага філасофскага таварыства (2003), акадэмік Academia Sinica (Тайвань).

Асноўныя працы прысвечаны паходжанню метэарытаў, нараджэнню і ранняй эвалюцыі зорак і структуры спіральных галактык.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 天文學巨擘、中研院士徐遐生逝世 享壽79歲
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.