Жуль Хофман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жуль Альфонс Хофман
фр.: Jules Alphonse Hoffmann
Nobel Prize 2011-Press Conference KI-DSC 7584.jpg
Дата нараджэння:

2 жніўня 1941({{padleft:1941|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (73 гады)

Месца нараджэння:

Эхтэрнах, Люксембург

Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Навуковая сфера:

Імуналогія, цыталогія

Месца працы:

Французская акадэмія навук

Альма-матэр:

Універсітэт Страсбурга
Марбургскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне (2011)

Жуль Альфонс Хофман на ВікіСховішчы

Жуль Альфонс Хофман (2 жніўня 1941) — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2011) год сумесна з Брусам Бётлерам і Ральфам Штэйнманам за даследаванне актывацыі прыроджанага імунітэту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жуль Хофман нарадзіўся ў горадзе Эхтэрнах у Люксембургу 2 жніўня 1941. У 1969 годзе ва ўніверсітэце Страсбурга ён атрымаў навуковую ступень па біялогіі. У 1973-1974 гадах лічыўся ў дактарантуры Марбургскага ўніверсітэта ў Германіі. З 1964 па 1968 Хофман працаваў навуковым асістэнтам у французскім Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў. У 1974 годзе ён стаў кіраўніком навукова-даследчых работ цэнтра. З 1978 па 2005 гады ён займаў пасаду дырэктара аддзялення 9022 «Імунныя адказы і іх праходжанне ў насякомых". З 1993 па 2005 гады ён таксама кіраваў Інстытутам малекулярнай і клетачнай біялогіі ў Страсбургу.

Жуль Хофман з'яўляецца членам некалькіх акадэмій, сярод якіх нямецкая Леапальдзіна, Французская акадэмія навук, Еўрапейская Акадэмія, EMBА, Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук.

Commons