Кліфард Таўбес
Кліфард Таўбес | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1954[1] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тапалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Артур Джафэ[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кліфард Генры Таўбес (англ.: Clifford Henry Taubes; нар. 21 лютага 1954, Рочэстэр, ЗША) — амерыканскі матэматык, доктар філасофіі з фізікі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта. Займаецца матэматычнай фізікай, у прыватнасці калібровачнай тэорыяй поля, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1975 годзе скончыў Карнельскі ўніверсітэт, а затым правёў год у якасці аспіранта на факультэце астраноміі Прынстанскага ўніверсітэта. Адтуль перавёўся ў аспірантуру факультэта фізікі Гарвардскага ўніверсітэта, якую скончыў у 1980 годзе, атрымаўшы навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне фізікі. Дысертацыя Таўбеса была прысвечана структуры статычных эўклідавых калібровачных палёў (англ.: The Structure of Static Euclidean Gauge Fields).
Першым дасягненнем вучонага, атрыманым яшчэ ў 1978 годзе ў аспірантуры, стаў доказ існавання рашэнняў віхравых ураўненняў з мадэлі Гінзбурга-Ландау для звышправодных віхуроў.
У 2009 годзе разам з Сайманам Дональдсанам быў узнагароджаны прэміяй Шаа за надзвычайны ўклад у геаметрыю трох- і чатырохмернай прасторы (англ.: for their many brilliant contributions to geometry in 3 and 4 dimensions).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Рочэстэры (Нью-Ёрк)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Гарварда
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі Шаа