Фёдар Пятровіч Занько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Пятровіч Занько
Дата нараджэння 19 ліпеня 1921(1921-07-19)
Месца нараджэння в. Занькі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 9 мая 1979(1979-05-09) (57 гадоў)
Месца смерці в. Ворань, Лепельскі раён, Віцебская вобласць
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19401946
Званне старшыня
Часць 75-ы гвардзейскі штурманвы авіяцыйны полк 1-я гвардзейская штурмавая дывізія
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
медалі, 26 падзяк Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна
У адстаўцы каваль

Фёдар Пятровіч Занько (22 верасня 1921, в. Занькі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 9 мая 1979, в. Ворань, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — Кавалер ордэна Славы 3 ступеняў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Занькі, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці.

Атрымўшы 4 класы адукацыі, працаваў кавалём у калгасе.

У шэрагі Чырвонай Арміі быў прызваны ў маі 1940 года, а ў 1941 годзе Фёдар Пятровіч Занько скончыў палкавую школу 193-га стралковага палка (41-я стралковая дывізія, Заходні фронт).

У шэрагах дзеючай арміі з ліпеня 1941 года.

У верасні 1942 года, падчас удзелу ў Сталінградскай бітвы, Фёдар Пятровіч занько атрымаў званне малодшага сяржанта.

Камандзір разведвальнага ўзвода старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ў раёне станцыі «Тацынская» захапіў каштоўныя дакументы гітлераўцаў, і за гэта быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля ранення ў адным з баёў, Фёдар Пятровіч Занько, пасля лячэння ў шпіталі, быў накіраваны ў школу паветраных стралкоў, якую скончыў у маі 1943 года.

Старшы сяржант Фёдар Іванавіч Занько з 24 красавіка па 4 жніўня 1944 года здзейсніў 27 паспяховых баявых вылетаў на бамбардыроўку жывой сілы і тэхнікі гітлераўцаў у раёне гарадоў Орша, Барысаў, Мінск, Алітус, Каўнас і інш., пры гэтым збіў тры варожых знішчальніка.

Загадам па 8-й паветнанай арміі № 053 ад 27 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшы сяржант Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У перыяд з 4 жніўня па 30 кастрычніка 1944 года старшыня Фёдар Пятровіч занько здзейсніў 22 паспяховых вылята на бамбардыроўку жывой сілы і тэхнікі ворага на тэрыторыі Літвы і Усходняй Прусіі. У паветраных баях адбіў сем атак знішчальнікаў ворага, падавіў зенітныя гарматы і падпаліў адзін аўтамабіль.

Загадам па 1-й паветранай арміі № 076 ад 6 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі старшына Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

У перыяд з 1 лістапада 1944 года па 3 сакавіка 1945 года старшыня Фёдар Пятровіч Занько здзейсніў 24 баявых вылеты на бамбардзіроўку жывой сілы і тэхнікі ворага ў раёне гарадоў Гумбінен і Інстэрбург.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшыня Фёдар Пятровіч Занько ўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

За гады Вялікай Айчыннай вайны старшыня Фёдар Пятровіч занько здзейсніў 234 паспяховых баявых вылета з мэтай бамбардыроўкі жывой сілы і баявой тэхнікі гітлераўцаў, нанесшы значныя страты ворагу.

Быў прыняты ў КПСС у 1945 годзе.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе старшыня Фёдар Пятровіч Занько працаваў каавлём на радзіме у калгасе імя Карла Маркса. Жыў у в. Ворань Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці. Памер 9 мая 1979 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Занько Фёдор Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 603.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Пятровіч Занько на сайце «Героі краіны»