Ханс Бальдунг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс Бальдунг
Фатаграфія
Дата нараджэння:

1480({{padleft:1480|4|0}})

Месца нараджэння:

Швебіш-Гмюнд

Дата смерці:

1545({{padleft:1545|4|0}})

Месца смерці:

Страсбург

Стыль:

Верхнегерманская школа

Вядомыя працы:

карціны, гравюры, малюнкі

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ханс Бальдунг (ням.: Hans Baldung, мянушка Грын ням.: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швебіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнегерманскай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык. Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.

Родам з гуманістычна адукаванай сям'і юрыста. Неўзабаве пасля нараджэння Ханса сям'я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбергу, дзе застаецца да 1507 года, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфеленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыццё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.

Працаваў у Брэйсгау, Швейцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупа.

Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым манастыры, напісаныя ім у 1496 г., і галоўны алтар Фрайбургскага сабора, скончаны ў 1516 годзе.

Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізенгеймскага алтара, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музеі Унтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтара з'яўляецца Маціяс Груневальд.