Хасэ Давід Альфара Сікейрас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хасэ Давід Альфара Сікейрас
David Alfaro Siqueiros
за працай
за працай
Імя пры нараджэнні:

José de Jesús Alfaro Siqueiros

Дата нараджэння:

29 снежня 1896({{padleft:1896|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:29|2|0}})

Месца нараджэння:

Камарга, правінцыя Чыўаўа Мексіка

Дата смерці:

6 студзеня 1974({{padleft:1974|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:6|2|0}}) (77 гады)

Месца смерці:

Куэрнавака, штат Марэлас Мексіка

Грамадзянства:

Сцяг Мексікі Мексіка

Жанр:

жывапіс, графіка

Вучоба:

Акадэмія мастацтваў Сан-Карлас

Узнагароды:
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1967
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Хасэ Давід Альфара Сікейрас (ісп.: José David Alfaro Siqueiros, 29 снежня 1896-6 студзеня 1974) — мексіканскі мастак - жывапісец, графік і мураліст, палітычны актывіст, удзельнік камуністычнага руху.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Давід Альфара Сікейрас нарадзіўся 29 снежня 1896 г у мексіканскім горадзе Камарга, штат Чыўаўа. У 1911 г. паступіў у Акадэмію мастацтваў Сан-Карлас ў Мехіка, там удзельнічаў у студэнцкім страйку, пратэстуючы супраць парадкаў ва ўстанове. Затым навучаўся ў мастацкай школе Санта-Аніта. З маладосці адчуваў сябе рэвалюцыянерам, у 1911 г. прыняў удзел у грамадзянскай вайне на баку канстытуцыяналістаў. Служыў афіцэрам у арміі мексіканскага прэзідэнта Венустыяна Карансы.

З 1919 па 1922 Сікейрас жыў у Францыі і Іспаніі. У 1921 г. ён апублікаваў у Барселоне «Маніфест рэвалюцыйнага мастацтва», а ў 1922 г. заснаваў «Рэвалюцыйны сіндыкат работнікаў тэхнікі і мастацтва». Член Мексіканскай камуністычнай партыі (МКП) з 1922. З 1924 г. Сябра ЦК МКП, актыўны ўдзельнік арганізацыі прафсаюзнага руху і міжнародных камуністычных кангрэсаў, займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты El Mundo, супрацоўнічаў з іншымі левымі газетамі. Разам з ім у камуністычным руху прымалі ўдзел і іншыя мексіканскія мастакі, у прыватнасці Дыега Рывера.

У 1930 г. Сікейрас быў арыштаваны, а затым сасланы ў гарадок Таска. Ссылка апынулася плённай у творчым плане - тут мастак стварыў некалькі дзясяткаў прац.

У перыяд з 1932 па 1936 г. Сікейрас жыў і працаваў пераважна ў ЗША; там ён упрыгожыў роспісамі фасады будынкаў Мастацкай школы Чуінард і мастацкага цэнтра Плаза ў Лос-Анджэлесе (1932).

У 1937-1939 г. Сікейрас удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі ў якасці афіцэра Рэспубліканскай арміі пад камандаваннем Энрыке Лістэра. Даслужыўся да палкоўніка.

Па заданні НКУС камуніст-сталініст Сікейрас прымае ўдзел у групе баевікоў (кодавая назва «Конь»), сфармаванай для ліквідацыі Троцкага.

24 мая 1940 - разам з «Філіпэ», Леапольда і Луісам Арэналем і іншымі ўдзельнічае ў няўдалым замаху на Троцкага.

У канцы 1940 г. арыштаваны разам з іншымі членамі групы «Конь» у сувязі з забойствам Троцкага.

У 1960 г. абраны членам паліткамісіі ЦК МКП. У тым жа годзе быў заключаны ў турму за палітычную дзейнасць, але ў 1964 г. улады вызвалілі яго пад ціскам міжнароднага грамадскага меркавання.

Ён неаднаразова прыязджаў у Маскву (1927, 1955, 1958 і 1972). Ганаровы член Акадэміі мастацтваў СССР (1967), лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1967).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).