Шымон Перэс
Шымон ПЕ́РЭС (нар. 2 жніўня 1923, Вішнева, цяпер Валожынскі р-н Беларусі) — ізраільскі палітычны дзеяч, Прэзідэнт Ізраіля (з 13.6.2007). Актыўна ўдзельнічае ў палітычным жыцці Ізраіля болей за 50 гадоў. Займаў пасаду прэм'ер-міністра Ізраіля, шэраг іншых важных пасад. Нобелеўская прэмія міру (1994, разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам)[1].
Скончыў Гарвардскі універсітэт, свабодна гаворыць на іўрыце, англійскай і французскай мовах, цікавіцца нанатэхналогіямі.
У палітыцы [правіць]
Нягледзячы на тое, што на працягу шмат гадоў Перэс узначальваў партыю Авада(Рабочая партыя), ён ніколі сам выбары не выйграваў. Далучэнне да партыі Кадзіма (Наперад) дазволіла Перэсу ўвайсці ў склад Кнесета, ізраільскага парламента.
У 1943 годзе Перэса абралі Секратаром Рабоча-Сіянісцкага моладзевага руху, і ў 1944 годзе ён вяртаецца ў Кібуц Алумот, дзе працуе фермерам і пастухом.
У 1947 годзе назначаецца Давідам Бен Гурыёнам на пасаду адказнага за правізію ў Хагане. У 1952—1953 гадах працуе ў ваенных структурах, адказвае за закупкі сучаснай зброі і наладжанне стратэгічнага партнерства маладой дзяржавы Ізраіль. Адзначаецца яго роля ў набыцці ў Францыі ядзернага рэактара ў Дымоне.
У 1959 годзе Перэс быў абраны ў Кнесет у складзе партыі Мапаі. Пазней ён яе пакінуў і стварыў новую — Рафі. У 1968 годзе абедзве партыі далучыліся да Левага Альянса.
У 70-х гадах працуе рознымі міністрамі ў складзе Урада Ізраіля.
У 80-х гадах Перэс узначальвае Рабочую партыю, працуе Міністрам Замежных Спраў, Міністрам Фінансаў.
У 90-х Шымон Перэс узначальвае Рабочую партыю, але выйграць выбары яму ніяк не ўдаецца, і ў 1997 ён саступіў ролю лідэра Эхуду Бараку. Сам Перэс займаў у гэты час нязначныя пасты ва Урадзе Ізраіля.
У 2000 годзе ён прайграе ў выбарах Прэзідэнта Ізраіля Машэ Кацаву.
Сям'я [правіць]
Шымон Перэс — апошні Прэм'ер-Міністр — выхадзень з Дыяспары. Яго бацькамі былі Іцхак і Сара Перскія. Бацька гандляваў лесам, маці выкладала рускую мову і літаратуру. Малодшага брата Шымона звалі Гершон. У сваім інтэрв'ю, якое Шымон Перэс даў ізраільскаму журналу Мішпаша, ён зазначыў, што ягоны дзед, Рабі Цві Мельцэр, навучаўся ў вядомай Валожынскай йешыве і сам з'яўляўся ўнукам Рэб Хаіма з Валожына, вядомага талмудзіста і этыка. «Ён [дзед] зрабіў вялікі ўплыў на маё жыццё… Я рос у доме дзеда… Ён мяне вучыў Талмуду. Гэта было нялёгка, як можа паказацца. Мае бацькі не былі артадоксамі, я быў. Аднойчы, калі ў Шабат я пачуў, што бацькі слухаюць радыё, я зламаў яго…» — гаварыў Перэс.
У 1934 годзе сям'я Шымона пераехала з Вішнева ў Тэль-Авіў у тагачасным Брытанскім Мандаце ў Палесціне.
У 1945 годзе Перэс ажаніўся з Соні Гелман, якая вырашыла для сябе пазбягаць грамадскай увагі. У Шымона Перэса дачка і два сыны.
Шымон вучыўся ў школе Геула ў Тэль-Авіве і сельскагаспадарчай школе ў Бен Шэмен. Пасля правёў некалькі год у Кібуц Алумот.
Зноскі
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|