Хвойныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хвойныя
Haeckel Coniferae.jpg
Ілюстрацыя з кнігі Ernst Haeckel's, Kunstformen der Natur (1904).
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinophyta (Rupr.)

Сінонімы
Coniferae
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18024
NCBI   3312
EOL   4062

Хвойныя (Pinophyta, Coniferae) — аддзел (клас) голанасенных раслін.

Разнаспоравыя дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем. Ствол складанай будовы, з другасным патаўшчэннем. Лісце пераважна шматгадовазялёнае, звычайна дробнае суцэльнае, лускападобнае, падоўжанае пляскатае або іголкападобнае (ігліца). Кветак няма. Амаль ва ўсіх сучасных відаў ёсць раздзельнаполыя стробілы — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі (т. зв. мужчынскія і жаночыя шышкі).

Пашыраны па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), асабліва ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар'я. На Беларусі 5 родаў (елка, піхта, хвоя, ціс, ядловец), каля 100 відаў і форм інтрадукаваны ў сады і паркі. Многія з хвойных — лесаўтваральнікі.

Маюць вялікае водаахоўнае і проціэразійнае значэнне, узбагачаюць атмасферу кіслародам, паветра фітанцыдамі і аэраіонамі, даюць каштоўную драўніну і сыравіну для цэлюлозна-папяровай і хімічнай вытворчасці. Выкарыстоўваюцца як лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Насенне некаторых відаў ядомае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вынаеў Г. Голанасенныя // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]