Царква Святога Георгія (Чыкага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святога Георгія
англ.: Saint George Belarusian Orthodox Church
41°54′31″ пн. ш. 87°41′28″ з. д.HGЯO
Краіна  ЗША
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе
Епархія Амерыканская карпатаруская праваслаўная епархія
Заснавальнік Мікола Латушкін
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Георгія (Царква Святога Юрыя, англ.: Saint George Belarusian Orthodox Church) — праваслаўны храм у горадзе Чыкага, штат Ілінойс, ЗША. Прыход знаходзіцца ў юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата. Названа ў гонар святога Георгія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны значная група беларускіх імігрантаў вырашыла пасяліцца ў Чыкага ды іншых частках штата Ілінойс. Мясцовая прамысловасць прадставіла прыбыўшым магчымасць працаўладкавацца, што дазволіла забяспечыць існаванне сваіх сем’яў.

Нягледзячы на ​​тое, што адкрыць новую царкву было няпростай задачай, заснавальнікі атрымалі дапамогу ад святароў розных цэркваў. Біскуп Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Васіль, архімандрыт Юліян Троцкі, айцец Макарэвіч і протапрэсвітар Мікалай Лапіцкі некалькі разоў наведвалі Чыкага. Усе святары належалі да розных праваслаўных юрысдыкцый, таму ўзнікала пытанне, да якой юрысдыкцыі павінна далучыцца Беларуская праваслаўная царква ў Чыкага.

Беларуская гістарычная традыцыя схіліла новых імігрантаў да Канстанцінопаля. Менавіта з гэтай часткі свету ў Беларусь прыйшло праваслаўе. Менавіта таму беларускія імігранты вырашылі арганізаваць сваю царкву ў межах Сусветнага патрыярхату пад эгідай Канстанцінопальскага экзарха ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. На той момант кіраўніком Царквы ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы быў архіепіскап Міхаіл. З яго блаславення беларускія праваслаўныя большасцю галасоў сталі належаць да Усяленскага Патрыярхату Амерыкі. Беларускія цэрквы ўтварылі асобную епархію пад вяршэнствам Канстанцінопаля.

5 лістапада 1958 года група сяброў Беларускай-амерыканскай нацыянальнай рады пачала арганізоўваць праваслаўны прыход Святога Георгія.

25 мая 1959 года дванаццаць ініцыятараў выкупілі будынак былой сінагогі ды абсталявала яе пад Беларускую Праваслаўную Царкву Святога Георгія. Будынак патрабаваў капітальнага рамонту. Беларусы ўласнаручна габлявалі дошкі на падлогу, сваімі рукамі зладзілі царскія вароты і алтар. З Францыі прыехаў архімандрыт Уладзімір Фінкоўскі, які пачаў рэгулярна праводзіць службы.

25 кастрычніка 1964 года прайшоў парафіяльны сход на якім адбыўся перапіс царкоўнай маёмасці з ініцыятыўнай 12-асабовай групы на парафію.

Заснавальнікамі царквы былі Мікола Латушкін з жонкай Сафіяй і цесцем Янам Багдановічам.

Сярод заснавальнікаў парафіі, а таксама першым рэгентам яе хору, быў беларускі ваенны і грамадскі дзеяч Мікалай Дзямідаў.

Да прыходу належалі данскія казакі, якія мелі пры царкоўным будынку ўласную канцылярыю.

У 1990-я гады пры царкве дзейнічаў беларускі дзіцячы музычны калектыў «Лянок».

Настаяцелі[правіць | правіць зыходнік]

  • архімандрыт Уладзімір Фінкоўскі (1958—1959)
  • айцец Леў Парандоўскі (1959—1960)
  • айцец Міхась Мігай (1960—1963)
  • протаіерэй Ілля Нагірняк (1963—1963)
  • айцец Алег Мірановіч (1963—1977)
  • айцец Леў Астроўскі (1977—1978)
  • архімандрыт Іосіф (Строк) (1978—1980)
  • іераманах Санчык (1980—?)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]