Цім Бернерс-Лі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цім Бернерс-Лі

Сэр Ці́маці Джон «Цім» Бе́рнерс-Лі́ (англ.: Timothy John "Tim" Berners-Lee; 8 чэрвеня 1955, Лондан, Вялікабрытанія)[1] — брытанскі інжынер, камп'ютарны спецыяліст і прафесар МТІ, імя якога звязваюць са стварэннем Сусветнага павуціння, першыя прапановы па якім з'явіліся ў сакавіку 1989 года.[2] 25 снежня 1990 года з дапамогай Роберта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыццявіў першае злучэнне HTTP-кліента з серверам праз Інтэрнэт.

Цім Бернерс-Лі з'яўляецца дырэктарам Кансорцыума Сусветнага павуціння (W3C; англ.: World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага развіцця Сеціва. Паралельна ён з'яўляецца заснавальнікам Фонда Сусветнага павуціння (англ.: World Wide Web Foundation), старэйшым даследчыкам у 3Com і галавой Лабараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекта ў МТІ (CSAIL).[3] У красавіку 2009 года быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, што ў Вашынгтоне.[4]

Зноскі

  1. Біяграфія на сайце W3C (англ.) 
  2. «Tim Berners Lee — Time 100 People of the Century». Time: «He wove the World Wide Web and created a mass medium for the 21st century. The World Wide Web is Berners-Lee's alone. He designed it. He loosed it on the world. And he more than anyone else has fought to keep it open, nonproprietary and free». (англ.) 
  3. «Draper Prize». Масачусецкі тэхналагічны інстытут (англ.) 
  4. «Timothy Berners-Lee Elected to National Academy of Sciences». Dr. Dobb's Journal (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]