Ціту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Манускрыпт 11 стагодзя, на адным з лістоў якога пазначаны загаловак 'προς τιτον, што значыць "Ціту"

Цітуліст апостала Паўла да Ціта. Адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Змяшчаецца пасля Другога ліста Цімафею перад лістом Філімону.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Ціт быў аднім з самых адданых супрацоўнікаў Паўла. Невядома калі Павел узяў яго ў супрацоўнікі, бо ў кнізе Дзеянняў Апосталаў ён не згадваецца. З ліста Галатам можна даведацца, што Ціт быў грэкам і насіў рымскае імя. Павел высока цаніў асабістыя якасці Ціта і шмат разоў дасылаў яго уладжваць канфліктныя сітуацыі ў розных суполках. У канцы жыцця, згодна лісту Ціту, ён быў старшынёй царквы на востраве Крыт.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Павел хоча нагадаць Ціту, што ён даслаў яго на Крыт з некалькімі мэтамі. Па-першае Ціт павінен паставіць старшынь (біскіпаў) у царкве. Яны павінны быць сумленнымі людзмі, трымацца веры і цвярозага вучэння, здольны супрацьстаяць ерасям. Гэта было няпроста, таму крыцяне вылучаліся вельмі кепскім характарам і дурнымі паводзінамі. Больш за тое, у царкве з’явілася ілжэвучэнне, таму Ціт павінен быў рашуча змагацца з ім. Затым Павел дае Ціту практычныя парады, як ён павінен абыходзіцца з рознымі людзмі: з малодшымі і старэйшымі, з мужчынамі і жанчынамі, з заможнымі і беднымі. Хрысціяне павінны падпарадкоўвацца ўладам, быць гатовымі зрабіць любую добрую справу. Павел нагадвае Ціту, што некалі ўсе хрысціяне былі грэшнікамі, вялі сабе няварта, але дзякуючы Богу іх правіны былі дараваны. Таму вернікі павінны быць дбайнымі ў добрых учынках, а спрэчак вакол Закона наадварот цурацца, бо ў гэтым няма ніякай карысці.

У заканчэнні ліста Павел паведамляе Ціту, што дашле да яго Артэму ці Ціхіка, а той у свою чаргу павінен прыйсці да апостала і клапаціцца пра вернікаў, якія спыніліся на Крыце.

Месца і час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Хутчэй за ўсё ліст быў напісаны з Нікопаля (горада ў Эпіры ці Кілікіі), які таксама згадваецца ў лісце; а час напісання – каля 67 года, прыкладна ў адзін час з першым лістом Цімафею.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

У лісце 3 раздзелы, таксама ён можа быць падзелен на тры часткі: у першай апостал загадвае паставіць старшынь, у другой дае шэраг навучанняў адносна працы Ціта, у апошняй Павел заклікае да да спакою. Ліст сканчваецца апавяданнем пра асабістыя абставіны і прывітаннямі.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанні (1:1-4)
  • Пытанні кіраўніцтва Царквой (1:5-16)
  • Абавязкі старшыні Царквы (2:1-15)
  • Павучанні і засцярогі (3:1-11)
  • Завяршэнне ліста (3:12-15)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Райт Николас Томас. "Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий". ББИ, 2008г., 168с., ISBN 5-89647-193-9
  • Свт. Феофан Затворник. "Толкование Пастырских посланий к Титу, к Тимофею". 864 с.
  • Генри Мэхен, "Комментарий новозаветных посланий", Евангелие и Реформация, 292 с., ISBN 0-85234-238-1

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Ліст да Ціта ў перакладзе В. Сёмухі