Галатам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малюнак перад лістом Галатам з рукапіса «Дзеі і Лісты Апосталаў». 1072 г.

Галатам, ліст апостала Паўла да вернікаў Галатыі – адзін з лістоў апостала Паўла, які уваходзіць у лік Новага Запавету.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Апостал наведаў паўдневыя гарады правінцыі Галатыя, такія як Антыохія Пісідыйская, Дзэрбія, Лістра, Іконій, налчас сваей першай місіянерскай вандроўкі, а паўночную частку правінцыі, заселеную этнічнымі кельтскімі пляменамі галатаў, падчас другой місіянерскай вандроўкі. Паміж даследчыкамі вядуцца спрэчкі, да каго адрасаваны ліст Паўла.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Прычыны напісання ліста былі падзеі моцна ўзрушыўшыя апостала Паўла. Праз хуткі час пасля адыходу апостала ад вернікаў, у суполцы з’явіліся людзі, якія сцвярджалі, што вернікам для таго, как атрымаць Выратаванне, неабходна прыняць абразанне і ўвогулле прытрымлівацца ўсіх прадпісанняў Закона Маісея. Гэтыя настаўнікі спасылаліся на аўтарытэт ерусалімскіх апосталалаў і апавядалі новым вернікам, што Павел паведаміў толькі пачатковыя звесткі пра Евангелле, а яны значна пачыраюць змест Радаснай весткі. Сітуацыя пагоршалася яшчэ і тым, што сярод вернікаў пачаліся непаразуменні і спрэчкі.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст да цэркваў Галатыі займае чацверты радок сярод лістоў апостала Паўла. Яно меньшае чым лісты да хрысціян Рыма і дзвух лістоў да Карынфянаў і знаходзіцца ў Новым Запавеце пасля іх і перад лістом да Эфесянам. Ліст да Галатаў важнейшы багаслоўскі тэкст Паўла. У ім разглядаюцца такія важныя тэмы, як вера, апраўданне, уратаванне, Закон, хрысціянская свабода. Згодна Паўлу выратаванне – гэта дар Бога, якія даецца праз веру, а не праз справы Закона. Дзякуючы ахвяры Хрыста, выратаванне могут атрымаць людзі з кожнага народа. Выратаванне нельга атрамаць уласнымі сіламі, яно не падобна на заробак. Выратаванне можна атрамаць толькі праз ласку Божыю. Прыняўшы дар выратавання, вернікі становяцца Божымі дзецьмі. Яны атрымліваюць свабоду ад спраў граха, якую патрэбны выкарыстоўваць для служэння Богу. У яднанні са Хрыстом знішчаюццца ўсялякія перашкоды: сацыяльныя, нацыянальныя, рэлігійныя, культурныя ці расавыя. Аднак спробы зарабіць выратаванне выкананнем Закона вяртаюць вернікаў назад у рабства. Служэнне Закону супярэчыць ласкі Божай. У лісце Павел прыводзіць шмат прыкладаў: як з Свяшчэннай гісторыі, так і з уласнага вопыту як Паўла, дык і галатаў. Панаванне Закона скончылася з прыходам Хрыста, эра Закона і рабства змянілася эрай Хрыста і ласкі Божай. Ліст напісаны ў вельмі страсным, эмацыйным тоне, у якім можна разгледзіць характар апостала. Акрамя таго Павел пакідае важкую інфармацыю пра свае жыцце як да сустрэчы са Хрыстом, так і пасля таго, як ен стаў Хрысціянінам.

Час напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Час напісання ліста можа быць вызначаны толькі прыблізна. Калі яно адрасавана да вернікаў паўдневай частцы Галатыі, то яно напісана паміж 48 і 49 гг н.э. Калі ж яго чытачы жылі ў цэнтральнай і паўночнай частцы правінцыі, то, хутчэй за ўсе, яно напісана каля 52-54 гг. н.э. Традыцыйна лічыцца, што месца напісання ліста з’ўляецца Эфес, але есць меркаванні, што ліст мог быць напісаны з Карынфа ці Рыма.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст складаецца з 6 раздзелаў. У ім адсутнічае традыцыйная малітва за адрасатаў. Апостал з першых радкоў эмацыйна пераходзіць да галоўнай тэмы ліста. Ен хоча паказаць, што яго служэнне Закону ледзь не прывяло да духоўнай смерці. Павел нагадвае галатам пра дар Святога Духа да іх, былых язычнікаў, негледзячы на тое, што яны дагэтуль ніколі не прытрымліваліся Закона. Апостал піша пра сэнс Закона, яго функцыях, прыводзіць у прыклад Аўрама і яго сыноў. У другой частцы ліста, ен дае практычныя парады і заклікае не разумець свабоду як сваволле.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне і уводзіны (1:1-10)
  • Абарона Паўлам свайго апостальскага тытулу (1:11-2:21)
  • Вера і Закон (3:1-3:29)
  • Хрысціянская свабода (4:1-31)
  • Маральныя і духоўныя заклікі (5:1-6:10)
  • Заключная частка (6:11-18)

Старадаўнія каментары на ліст да Галатаў[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш старадаўны каментаром з’яўляецца камантар, зроблены Арыгенам, які ў цяперашні час згублены. Захаваліся часткі каментара Феадора Мапсуесційскага (пам. 429 г. н.э.), цалкам захавалася лаканічнае тлумачэнне яго вучня Феадарыта Кірскага. Даволі вядомае тлумачэнне Яна Златавуста, напісанае паміж 395 і 398 гг., якое зроблена на кожны верш ліста. Тлумачэнні да ліста Галатам есць у працы Тэртуліяна “Супраць Маркіена”. Таксама вядомы больш пазнейшыя каментары, зробленыя Янам Дамаскіным, Ікуменіям, Феаластам Балгарскім.

Уплыў на развіцце Хрысціянства[правіць | правіць зыходнік]

Ліст да галатаў аказаў моцны ўплыў на развіцце хрысціянства, у першую чаргу на станаўленне пратэстантызму. У часы Адраджэння і Рэфармацыі цікавасць да ліста моцна ўзрасла. Вялікай папулярнасцю карысталіся “Парафразы” Эразма Ратэрдамскага. Марцін Лютэр, чытаючы ліст да Галатаў, а таксама ліст да Рымлянаў, упершыню ўбачыў добрую вестку ў апраўданні верай. Ен казаў: “Ліст да Галатаў – гэта мой ліст. Я ажаніўся на ім.” У 1519 годзе ен выдаў першы каментар, які шмат разоў перадрукоўваўся. Дактрына пра апраўданне праз веру, якая ярка адкрыта ў творах Лютара, 24 мая 1738 года змяніла жыцце Джона Уэслі, які ў той час жыў у Лондане. Уэслі стаў пачынальнікам духоўнага прабуджэння, якое распаўсюджылася на увесь англамоўны свет.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Феофан (Говоров), еп. Толкование Послания св. ап. Павла к Галатам. М., 1880, 18932. М., 1996р;
  • Мартин Лютер Лекции по послании к Галатам,1997, Фонд “Лютеранское наследие”, P.O. Box 46, Sterling Heights, MI 48311
  • Lightfoot J. B. St. Paul’s Epistle to the Galatians: A Rev. Text with Introd., Not. L., 1865, 1896. Grand Rapids, 1957;
  • Галахов И. И. Послание cв. ап. Павла к Галатам. Каз., 1897;
  • Ramsay W. M. A Historical Commentary on St. Paul’s Epistle to the Galatians. L., 1902;
  • Глубоковский Н. Н. Благовестие христианской свободы в послании св. ап. Павла к Галатам. София, 1935. М., 1999р;
  • Кассиан (Безобразов), еп. Христос и первое христ. поколение. П., 1950. М., 20014;