Чылва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чылва
Chilwa
Заходні бераг
Заходні бераг
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 627 м
Даўжыня 60 км
Шырыня 40 км
Плошча 1750 км²
Аб’ём 1,8 км³
Даўжыня берагавой лініі 200 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Сярэдняя глыбіня 1 м
Гідралогія
Празрыстасць 0,11 м
Басейн
Плошча вадазбору 7500 км²
Размяшчэнне
Краіна  Малаві
Чылва (Малаві)
Чылва
Чылва
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чы́лва (англ.: Chilwa) — прэснаводнае возера на поўдні Малаві. Па ўсходняму берагу праходзіць мяжа з Мазамбікам. Адкрыта ў 1859 годзе шатландскім падарожнікам Д. Лівінгстанам.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні — 1750 км² (разам з навакольнымі балотамі і зараснікамі, адкрытая паверхня — 648 км²). Найбольшая глыбіня — каля 2,7 м. Плошча вадазбору — 1750 км². Найбольшая даўжыня ў сухі сезон — 60 км, шырыня — 40 км.

Возера ўяўляе сабой замкнёную сістэму, якая жывіцца некалькімі рэкамі, але не мае сцёку. Плошча водна-балотных угоддзяў дасягае 230 000 га. Яго воды насяляе некалькі відаў рыб. На возеры і водна-балотных угоддзях налічваецца каля 354 000 птушак 164 відаў, 43 з якіх спыняюцца тут сезонна.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовасць вакол Чылвы шчыльна населена, да 164 чалавек на 1 км². Возера выкарыстоўваецца для рыбалоўства на працягу года, на берагах вырошчваюць кукурузу і рыс.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 г. водна-балотныя ўгоддзі Чылвы былі прызнаны маючымі міжнароднае значэнне згодна Рамсарскай канвенцыі, у 2011 г. унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]