Шаблон:Падзеі 10 ліпеня
- Багамскія Астравы: Дзень незалежнасці (1973)
- 138: Пасля смерці Адрыяна, Антанін Пій стаў імператарам.
- 1040: Паводле падання, аголеная лэдзі Гадзіва праехала на кані праз Ковентры, каб вымусіць свайго мужа, эрла Леафрыка, знізіць падаткі з гараджан.
- 1067: На рацэ Ршы Яраславічы ўзялі ў палон Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў.
- 1241: Конрад I Мазавецкі заняў Кракаў.
- 1812: Скончыўся Мірскі бой, першая сур’ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 года.
- 1917: Першае беларускае таварыства драмы і камедыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».
- 1941: Пачатак Смаленскай абарончай аперацыі — упершыню ў Другой Сусветнай вайне германскія войскі перайшлі ад наступлення да абароны.
- 1994: Аляксандр Лукашэнка абраны прэзідэнтам Беларусі.