Багамскія Астравы
|
|||||
| Дэвіз: «Forward Upward Onward Together» | |||||
| Гімн: «March On, Bahamaland» | |||||
| Дата незалежнасці | 10 ліпеня 1973 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
| Афіцыйная мова | англійская | ||||
| Сталіца | Насау | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Насау | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Глава дзяржавы Генерал-губернатар Прэм'ер-міністр |
Елізавета II Артур Фоўлкс Х'юберт Інгрэм |
||||
| Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
160-я ў свеце 13,939 км² 28% |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
338 958[1] чал. (177-я) 24 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2009) • На душу насельніцтва |
$9.084 млрд[2] (151-ы) $29,800[2] |
||||
| Валюта | Багамскі долар | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .bs | ||||
| Тэлефонны код | +1-242 | ||||
| Часавы пояс | -5 | ||||
Садружнасць Багамскіх Астравоў, Багамы – дзяржава размешчаная на 700 астравах аднайменнага архіпелага ў Атлантычным акіяне да паўднёвага–усходу ад паўвострава Фларыда. Тэрыторыя – 13,9 тыс.кв.км. Насельніцтва – больш 300 тыс. чалавек, у асноўным – негры і мулаты (85%). Сталіца – Насау (каля 220 тыс. жыхароў). Дзяржаўная мова – англійская. Рэлігія – хрысціянства (пераважае пратэстанцызм). Нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці – 10 ліпеня (1973). Грашовая адзінка – багамскі долар.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Да прыходу еўрапейцаў Багамскія Астравы насялялі індзейцы-лукая. Востраў Сан-Сальвадор з Багамскага архіпелага лічыцца першай тэрыторыяй Новага Свету, адкрытага ў 1492 годзе Х. Калумбам. У 1647 Багамы захапілі брытанцы. У 1964 Багамскія астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне, а 10 ліпеня 1973 сталі незалежнай дзяржавай.
Дзяржаўны лад [правіць]
Канстытуцыйная манархія. Незалежная дзяржава ў складзе Садружнасці. У адпаведнасці з канстытуцыяй глава дзяржавы – каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам (А. Д. Хана).
Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту, які складаецца з Сената (16 членаў, прызначаюцца генерал-губернатарам) і Палаты сходу (40 членаў, абіраюцца ўсеагульным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў).
Вышэйшым выканаўчым органам краіны з'яўляецца ўрад на чале з прэм'ер-міністрам. Ім становіцца лідар партыі, якая атрымала большасць на выбарах (у 2007 гэты пост заняў Х. Інгрэм).
Асноўныя палітычныя партыі. Свабодны нацыянальны рух (кіруючая; лідар – Х. Інгрэм). Прагрэсіўная ліберальная партыя (лідар - П. Крысці), Кааліцыя за дэмакратычную рэформу.
Эканоміка [правіць]
Аснова эканомікі – турызм (прыносіць 60% нацыянальнага прыбытку), а таксама фінансавыя і банкаўскія паслугі (15% ВУП). Багамы – трэцяе (пасля Ліберыі і Панамы) дзяржава «зручнага сцягу» у свеце.
Рост ВУП у 2006 склаў 4%. Доля прадукцыі сельскай, рыбнай гаспадаркі (занята каля 5% працоўных рэсурсаў) і прамысловай вытворчасці ў ВУП не перавышае 10%. Наменклатура прадуктаў і тавараў, якія вырабляюцца для задавальнення ўнутраных патрэбнасцяў у харчаванні і экспарту прадстаўленая цытрусавымі, бананамі, цукровым трыснегам, агародніннымі культурамі, мясам птушкі, ялавічыны і свініны, рыба- і морапрадуктамі. У апрацоўчай галіне эканомікі вырабляюцца соль, ром, араганіт (каралавы пясок, які выкарыстоўваецца для вытворчасці шкла), хімічныя і фармацэўтычныя прадукты.
У таварнай наменклатуры экспарту прысутнічаюць ром, соль, араганіт, хімічныя прадукты, морапрадукты, цытрусавая і гародніна; імпарту – харчаванне і гатовыя вырабы, аўтамабілі і запасныя часткі да іх, абсталяванне прамысловага прызначэння, камп'ютары, электронная тэхніка, мінеральнае паліва. Асноўныя гандлёвыя партнёры: ЗША, Канада, Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Японія.
Геаграфія [правіць]
Багамскі архіпелаг складаецца прыкладна з 700 астравоў каралавага паходжання. Найбуйнейшыя з іх:
Большасць астравоў плоскія. Найвышэйшы пункт знаходзіцца на востраве Кэт (63 м).
Клімат пераходны ад субтрапічнага да трапічнага. Сярэдняя тэмпература на працягу года трымаецца каля 24,8° C. Аднак у рэдкіх выпадках узімку яна можа паніжацца да 2 - 3° C. Сярэдняя колькасць ападкаў - 1389,4 мм у год.
Зноскі
- ↑ World Gazetteer
- ↑ 2,0 2,1 The Bahamas. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
Спасылкі [правіць]
| Садружнасць нацый | |
|---|---|
| Члены | Аўстралія • Антыгуа і Барбуда • Багамы • Бангладэш • Барбадас • Беліз • Батсвана • Бруней • Вялікабрытанія • Вануату • Гаяна • Гамбія • Гана • Грэнада • Дамініка • Замбія • Індыя • Камерун • Канада • Кенія • Кіпр • Кірыбаці • Лесота • Маўрыкій • Малаві • Малайзія • Мальдывы • Мальта • Мазамбік • Намібія • Науру • Нігерыя • Новая Зеландыя • Пакістан • Папуа-Новая Гвінея • Руанда • Самоа • Сент-Люсія • Свазіленд • Сейшэльскія Астравы • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сінгапур • Саламонавы Астравы • Сьера-Леонэ • Танзанія • Тонга • Трынідад і Табага • Тувалу • Уганда • Фіджы 1 • Шры-Ланка • ПАР • Ямайка |
| Былыя члены | Зімбабвэ • Ірландыя |
| 1 Членства прыпынена | |
