Штат Аёва
|
|||||
| Мянушка штата: «Штат Сакалінага Вока» | |||||
Іншыя штаты ЗША |
|||||
| Сталіца | Дэ-Мойн | ||||
| Найбуйны горад | Дэ-Мойн | ||||
| Плошча — Усяго |
26-я па ЗША 145 743 км² |
||||
| Насельніцтва - Усяго — Шчыльнасць |
2 988 046 20,65/км² |
||||
| Стаў штатам Дата ўтварэння |
28 снежня 1846 |
||||
| Часавы пояс | Цэнтральны час: ЧГМ-6/-5 | ||||
А́ёва — штат на сярэднім захадзе ЗША. Плошча — 145,8 тыс. км², насельніцтва — 2,9 млн. чал. Адміністратыўны цэнтр Дэ-Мойн. Штат названы ў гонар індзейскага племя аява.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Да часу прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейскія плямёны ілінойсаў, аява, санці і янктонаў, продкі якіх засялялі гэтыя землі больш за 10 тыс. гадоў таму.
Хоць першая экспедыцыя еўрапейцаў Жака Маркета і Луі Жалье пабывала тут у 1673, сталае паселішча было заснавана толькі ў 1788.
У 1803 ў выніку Луізіянскай куплі тэрыторыя будучага штата была набытая ЗША. Супраціў індзейцаў засяленню Аёвы быў зламаны каланістамі пасля Вайны Чорнага Коршака 1832.
Першае афіцыйнае селішча амерыканскіх каланістаў заходней ракі Місісіпі з'явілася ў 1833. У 1838 Аёва атрымала статут тэрыторыі з цэнтрам у г. Аёва-Сіці, статут штата — з 1846, калі Кангрэс вырашыў прыняць у Саюз вольны штат нароўні з рабаўладальніцкай Фларыдай. У 1857 сталіца штата была перанесеная ў горад Дэ-Мойн.
Пасля грамадзянскай вайны праходзіць завяршэнне інтэнсіўнага засялення Аёвы і развіццё фермерства. Падчас станаўленняў ЗША як індустрыяльнай дзяржавы (1870—1920) Аёва адыгрывала ролю жытніцы краіны, а на ўсходзе штата стала развівацца прамысловасць.
Геаграфія [правіць]
Штат размешчаны на водападзеле найбуйных рэк — Місісіпі і Місуры. Ён мяжуе са штатамі Мінесота, Паўднёвая Дакота, Небраска, Місуры, Ілінойс і Вісконсін.
Найвышэйшы пункт штата — Хоўк-Ай-Пойнт (509 м), кропка найменшага ўзроўня над морам — раўніна Кіёкак, 146 м. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 335 метраў.
Клімат [правіць]
Кантынентальны клімат з вялікай колькасцю ападкаў; штат перыядычна падвяргаецца паводкам, бурам і тарнада.
Вядомыя асобы [правіць]
- Джон Уэйн
- Горад Дэ-Мойн
- Грант Вуд
- Глен Мілер (1904-1944) - амерыканскі трамбаніст
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |