Шыман Канарскі
Шыман (Сымон) КАНАРСКІ (польск.: Szymon Konarski; 5(17).3.1808, в. Дабкішкі, Аўгустоўскага пав., Польшча — 27.2(11.3).1839), дзеяч нацыянальна-вызвольнага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі.
Са збяднелай шляхты.
Удзельнік паўстання 1830-1831 гадоў, быў у эміграцыі ў Францыі. У 1835 нелегальна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і стварыў падпольную арганізацыю «Садружнасць польскага народа»[1]. Фактычна Шыман Канарскі рыхтаваў новае паўстанне. У Беларусі ён знайшоў немалую колькасць прыхільнікаў, а яго арганізацыя пачала разрастацца, была нават створана філія «Жаночае таварыства». Але ў маі 1838 г. Ш. Канарскага арыштавалі. Як вынік — на працягу 1838—1839 гг. пракацілася хваля арыштаў. У вязніцы трапілі: Тамаш Булгак, Эдвард Жалігоўскі, Ян Станіслаў Казакевіч, Франц Савіч, Адам Сузін, Людвік Трынкоўскі, Ева Фялінская, Ян Ястржэмбскі. У 1840 г. быў схоплены ўдзельнік звязанага з Ш. Канарскім «Дэмакратычнага таварыства» філосаф і медык Мацей Лавіцкі.[2]
Зноскі
- ↑ «польскі» мела больш шырокі сэнс, прыналежнасць да тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.
- ↑ Маракоў Л.У. Прадмова // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
