Эдвард Лі Грын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Лі Грын
англ.: Edward Lee Greene
GreeneEL10.jpg
Дата нараджэння:

20 жніўня 1843({{padleft:1843|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:20|2|0}})

Месца нараджэння:

англ.: Hopkinton, Род-Айленд

Дата смерці:

10 лістапада 1915({{padleft:1915|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (72 гады)

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

Батаніка

Месца працы:

Смітсанаўскі інстытут

Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png

Эдвард Лі Грын (англ.: Edward Lee Greene, 1843—1915) — амерыканскі батанік, сістэматык і збіральнік раслін.

Адукацыю атрымаў у англ.: Albion College (штат Вісконсін) у 1866 годзе. З 1871 года быў святаром і чытаў лекцыі па батаніцы ў англ.: Jarvis Hall і ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

У 1885 годзе ён адмаўляецца ад сану святара і прысвячае сябе выкладчыцкай дзейнасці. Да 1887 года — выкладчык батанікі Каліфарнійскага ўніверсітэта, у 1887—1888 гадах — дацэнт кафедры батанікі, ад'юнкт-прафесар батанікі, з 1890 года — прафесар батанікі ў Берклі.

У 1895 годзе ён атрымаў ступень доктара права ва універсітэце Нотр-Дам штата Індыяна і перайшоў у Амерыканскі каталіцкі ўніверсітэт (англ.: Catholic University of America), Вашынгтон (акруга Калумбія), дзе стаў першым прафесарам батанікі гэтай навучальнай установы і заснаваў батанічны сад. Пасля, з 1904 года і да канца жыцця, працаваў у Смітсанаўскім інстытуце.

Яго навуковая праца была звязана з даследаваннем флоры захаду ЗША. Ім апублікавана вялікая колькасць прац па батаніцы і гісторыі прыродазнаўства, у тым ліку ён публікаваў перыядычныя выданні «Pittonia» (1887—1905), і «Erythea» (выпускалася з 1893 года).

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]