Эдвард Тэлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Тэлер
англ.: Edward (Ede) Teller
EdwardTeller1958.jpg
Дата нараджэння:

15 студзеня 1908(1908-01-15)

Месца нараджэння:

Будапешт, Венгрыя

Дата смерці:

9 верасня 2003(2003-09-09) (95 гадоў)

Месца смерці:

Стэнфард, Каліфорнія, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Узнагароды і прэміі


Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1982)
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Эдвард Тэлер (англ.: Edward Teller; 15 студзеня 1908, Будапешт - 9 верасня 2003, Стэнфард, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізік, венгерскі яўрэй па паходжанні, непасрэдны кіраўнік работ па стварэнні амерыканскай вадароднай бомбы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Будапешце ў яўрэйскай сям'і. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Карлсруэ, у Мюнхенскім універсітэце (у А.Зомерфельда), у Лейпцыгскім універсітэце (у В.Гейзенберга) у якім у 1930 абараніў доктарскую дысертацыю. Страціў правую ступню патрапіўшы пад трамвай. У выніку яму давялося насіць пратэз і Тэлер да канца жыцця кульгаў. Да 1935 года працаваў у Лейпцыгу, Гётынгене, Капенгагене, Лондане. У 1934 годзе атрымаў Рокфелераўскую стыпендыю, працаваў у Н.Бора ў Даніі. У 1935 Тэлер эміграваў у ЗША. У 1935-1941 ён - прафесар фізікі універсітэта Джорджа Вашынгтона. У 1941, пасля атрымання амерыканскага грамадзянства, увайшоў у склад даследчай групы па стварэнні атамнай бомбы (працаваў у Калумбійскім і Чыкагскім універсітэтах, а таксама ў Лос-Аламаскай лабараторыі). У 1946-1952 Тэлер - прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, у 1946-1952 - намеснік дырэктара Лос-Аламаскай лабараторыі. У 1953-1975 - прафесар Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі. З 1954 - дырэктар зноў арганізаванай Ліверморскай радыяцыйнай лабараторыі імя Лоўрэнса пры Каліфарнійскім універсітэце. Кіраўнік праграмы па стварэнні вадароднай бомбы (першае яе выпрабаванне прайшло на Маршалавых астравах 1 лістапада 1952 г). Тэлер быў членам генеральнага кансультатыўнага камітэта Камісіі па атамнай энергіі ЗША.

Тэлер належаў амерыканскіх вучоных, якія настойвалі на неабходнасці забеспячэння прыярытэту ЗША ў сферы ядзерных узбраенняў. Ён выступаў супраць забароны ядзерных выпрабаванняў у трох асяроддзях, за стварэнне больш эфектыўных і танных відаў атамнай зброі, якая знішчае цэль з мінімальным выпадзеннем радыеактыўных ападкаў, за разгортванне лазернай зброі ў космасе.

Акрамя работ, звязаных з атамным узбраеннем, Тэлер займаўся даследаваннямі ў галіне квантавай механікі, ядзернай фізікі, спектраскапіі шмататамных малекул, фізічнай хіміі, фізікі касмічных прамянёў і элементарных часціц. Сумесна з Г.Гамавым ў 1936 сфармуляваў правіла адбору пры β-распадзе, унёс вялікі ўклад у тэорыю ядзерных узаемадзеянняў. Незалежна ад іншых у 1947 пастуляваць існаванне мезаатамаў. У 1962 Тэлер быў удастоены прэміі Э.Фермі Камісіі па атамнай энергіі ЗША «за ўклад у хімічную і ядзерную фізіку, за кіраўніцтва даследаваннямі ў галіне тэрмаядзернага сінтэзу і за намаганні па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі». У 1975 Тэлер пакінуў пасаду прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Наступныя тры дзесяцігоддзі Тэлер працаваў дарадцам ўрада па пытаннях палітыкі ў галіне ядзерных узбраенняў і ў пачатку 1980-х гадоў горача падтрымаў Стратэгічную абаронную ініцыятыву Рэйгана, вядомую таксама як праграма «Зорных войнаў».