Эдуард Аляксандравіч Пальчыс
Эдуард Аляксандравіч Пальчыс | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Эдуард Аляксандравіч Пальчыс |
Род дзейнасці | блогер, актывіст |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1990 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Аляксандр Пальчыс |
Маці | Антаніна Пальчыс |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | 1863x.com |
Эдуард Аляксандравіч Пальчыс (нар. 28 кастрычніка 1990, Ліда, Беларусь) — беларускі блогер і публіцыст, пэўны час выступаў у інтэрнэце ананімна пад нікам «Джон Сільвер», палітвязень Беларусі.[1]
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Лідзе. У 2006 г. Э. Пальчыс згадваецца на старонках газеты «Наша Слова». Ён двойчы ўдзельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі ў вёсцы Заполле Лідскага раёна, пра што пісала газета ТБМ.[2] У старэйшых класах ён выступаў за гарадскую каманду «Што? Дзе? Калі?».
У школе стаў лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных дзяцей. Дыплом другой ступені ад Міністэрства адукацыі і грашовую прэмію са спецфонду Прэзідэнта Э. Пальчыс, тады 11-класнік з Ліды, атрымаў на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі ў 2008 г. У той жа год ён паступіў на гістарычны факультэт БДУ[3].
Заснавальнік сайта 1863x.com. Па словах Э. Пальчыса: «Сайт задумаваўся, як адказ тым расійскім прапагандыстам, якія ў 2014-м пачалі інфармацыйна атакаваць Беларусь».[4] На сайце друкаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з рэзкай крытыкай уладаў Расіі і Беларусі. На ім размяшчаюцца ў асноўным публіцыстычныя артыкулы на гістарычныя і каляпалітычныя тэмы, шмат матэрыялаў, прысвечаных палітыцы Крамля ў дачыненні да сваіх суседзяў, матэрыялы прысвечаныя незалежнасці Беларусі.
Жанаты. Жонка — Вікторыя.
Храналогія пераследу
[правіць | правіць зыходнік]5 мая 2015 г. Э. Пальчыс быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і абвінавачаны па ч.1 арт. 130 КК РБ. У кватэры дзе ён жыў і ў кватэры бацькоў былі праведзеныя вобшукі, была канфіскаваная кампутарная тэхніка. Пасля допыту і двухдзённага знаходжання ў ІЧУ г. Мінска, Э. Пальчыс быў прымусова адпраўлены на судова-псіхіятрычную экспертызу у РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе ён прабыў 29 дзён. Яго прызналі ў розуме і адпусцілі пад падпіску аб нявыезде. Праз нейкі час яму прад’явілі яшчэ адное абвінавачванне па ч. 2 арт. 343 КК РБ.[5]
У верасні 2015 г. Э. Пальчыс праз Расію з’ехаў ва Украіну.
У лістападзе 2015 г. на старонцы свайго сайта Э. Пальчыс паведаміў аб раскрыцці ягонай ананімнасці і пераследванні ў Беларусі.
У выніку аперацыі спецслужбаў, 23 студзеня 2016 г. Э. Пальчыс быў затрыманы пры перасячэнні украінска-расійскай мяжы, тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА г. Бранска, а затым ў СІЗА г. Смаленска[6].
У канцы мая 2016 г. Э Пальчыса экстрадзіравалі ў Беларусь, у СІЗА г. Віцебска, затым у СІЗА г. Мінска і г. Жодзіна.
14 чэрвеня 2016 г. Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заявай, дзе, у сувязі з тым, што да Э. Пальчыса не пускалі адвакатаў, запатрабаваў ад уладаў забяспечыць працэсуальныя гарантыі і правы затрыманага, а таксама належныя ўмовы ўтрымання ў зняволенні.[7]
22 чэрвеня 2016 г. старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч пацвердзіў, што Э. Пальчысу прад’яўлена абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 130 і ч. 2 арт. 343 КК РБ.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікалі беларускую ўладу забяспечыць празрыстасць у судовых працэдурах і вызваліць Э. Пальчыса.[8][9]
25 жніўня 2016 г. суд Цэнтральнага раёна Мінска, суддзя М. Казлова, разглядзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
5 кастрычніка 2016 г. беларускія праваабаронцы прызналі блогера Э. Пальчыса палітвязнем, пра што гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончага цэнтра «Вясна», Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Вільня), ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр», камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» і ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»[10].
Праваабаронцы заявілі: «У выніку аналізу даследчыкі прыйшлі да высновы, што размешчаная ў 9-ці артыкулах інфармацыя не ўтрымлівае прыкмет заклікаў да вайны, гвалту ці выступаў на карысць расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці, не ўяўляе пагрозы нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку ці здароўю і маральнасці насельніцтва. Матэрыялы ўяўляюць сабой нішто іншае, як меркаванні аўтара адносна тых ці іншых гістарычных падзей, фактаў, утрымліваюць крытычныя заўвагі адносна геапалітычных канцэпцый і знешняй палітыкі некаторых дзяржаў. Аўтар не меў на мэце прыніжэнне прадстаўнікоў нейкіх канкрэтных нацыянальнасцяў, этнічных ці расавых груп.»[11]
Суд над Э. Пальчысам адбываўся з 14 па 28 кастрычніка 2016 года ў Мінскім гарадскім судзе. Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме.
Падчас судовага разбіральніцтва каля будынку суда прайшло некалькі акцыяў пратэста. Э. Пальчыс быў прызнаны вінаватым па ч. 1 артыкула 130 КК РБ (распальванне варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці) і па ч. 2 артыкула 343 КК РБ (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Э. Пальчыс быў асуджаны на адзін год і дзевяць месяцаў абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»). Вызвалены ў зале суда[12].
9-месячны арышт у СІЗА быў залічаны дзень за два дні абмежавання волі. Тэрмін пакарання, які застаўся, адбываў у Лідзе. Знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Адвакатка Э. Пальчыса Ганна Бахціна ў 2017 годзе Міністэрствам юстыцыі была пазбаўлена адвакацкай ліцэнзіі. Праваабаронцы лічаць гэта помстай уладаў ў дачыненні да яе за ўдзел у крымінальных справах, якія мелі палітычны кантэкст.[13][14]
Э. Пальчыс працягвае працаваць у журналістыцы. У лютым 2017 г. шляхам краўдфандынга сабраў сродкі на наступны год працы сайту 1863х. Прынцыпова падтрымлівае сайт за ахвяраванні чытачоў.[15]
3 сакавіка 2017 г. прымаў удзел у мітынгу супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра ў Курапатах.[16] 02 мая 2017 г. па артыкуле 23.34 ч.1 КаАП РБ за ўдзел у гэтым мітынгу быў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў.[17]
21 лютага 2018 г. судом Цэнтральнага раёна г. Мінска (суддзя І. Касцян) за ўдзел 9 студзеня у перформансе ў барбешопе «Чэкіст» па артыкуле 17.1 КаАП, «дробнае хуліганства», аштрафаваны на 30 базавых велічыняў. Такі ж самы штраф атрымаў і іншы ўдзельнік перформансу грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.[18]
4 красавіка 2018 г. судом Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Скуратовіч А.) па артыкуле 23.34 ч.3 КаАП РБ быў аштрафаваны на 30 базавых велічыняў за ўдзел 21 лютага 2018 г., у Міжнародны дзень роднай мовы, у зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы і стварэння Нацыянальнага ўніверсітэту з навучаннем па-беларуску.[19]
Быў адным з арганізатараў святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінску.[20]
У чэрвені 2018 года даў інтэрв’ю расійскаму блогеру і актывісту-лібертарыянцу Міхаілу Светаву[21].
У 2020 годзе быў прысуджаны да адміністрацыйнага арышту за ўдзел у перадвыбарчай акцыі Святланы Ціханоўскай. Пасля адбыцця 30 сутак арышту на волю не выйшаў, быў абвінавачаны па крымінальнай справе.
17 снежня 2021 года Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі[22].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Як адзначыў журналіст Зміцер Панкавец, Эдуард Пальчыс на сваім прыкладзе паказаў, што беларускі нацыяналізм можа быць папулярным, блогер заахвочваў тысячы людзей спазнаваць гісторыю Беларусі, пераасэнсоўваць спадчыну і сучаснасць[23].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна Пагоні[24].
Зноскі
- ↑ http://spring96.org/ru/news/85128
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=179011&lang=ru ОБЩЕСТВО 17.10.2016 / 12:16 Эдуард Пальчис был степендиатом Президентского фонда http://nashaniva.by/?c=ar&i=179011&mo=7eaf20ee2516ca6747803e43d3e305557deacdaa&lang=ru
- ↑ https://news.tut.by/politics/516254.html Архівавана 5 лістапада 2016. Одаренный подсудимый. Эдуард Пальчис в школе получил личную награду от президента
- ↑ https://palitviazni.info/naviny/2016/11/22809
- ↑ https://news.tut.by/society/471565.html Создатель сайта 1863x.com заявил, что в Беларуси на него завели 2 уголовных дела, а сам он в Украине
- ↑ ИНТЕРВЬЮ «Сидеть лучше в России»
- ↑ https://naviny.by/rubrics/society/2016/06/14/ic_news_116_476597 Правозащитники требуют обеспечить права и гарантии задержанного редактора сайта 1863x.com
- ↑ http://udf.by/news/politic/143295-reportery-bez-granic-trebuyut-osvobodit-eduarda-palchisa.html Архівавана 24 студзеня 2021. «Репортеры без границ» требуют освободить Эдуарда Пальчиса
- ↑ https://eadaily.com/ru/news/2016/12/30/reportery-bez-granic-prizvali-minsk-osvobodit-arestovannyh-publicistov
- ↑ http://spring96.org/ru/news/85128 Эдуард Пальчис — политический заключенный. Совместное заявление правозащитных организаций
- ↑ http://humanrightshouse.org/Articles/21924.htm
- ↑ https://charter97.org/ru/news/2016/10/28/229226/ Эдуарда Пальчиса освободили в зале суда
- ↑ https://spring96.org/be/news/87707 Праваабаронцы ўстрывожаныя з нагоды хвалі пераатэстацый адвакатаў
- ↑ http://spring96.org/be/news/87809 Пераатэстацыя адвакатаў: першая ахвяра — Ганна Бахціна
- ↑ http://1863x.com/croud-for-1863x/ Год краудфандинга — подводим итоги и объявляем новый сбор средств!
- ↑ https://news.tut.by/economics/534008.html Архівавана 15 сакавіка 2017. Несколько сотен человек пришли на митинг против строительства в Куропатах
- ↑ https://www.svaboda.org/a/28670887.html Блогер Эдуард Пальчыс аштрафаваны на 460 рублёў за мітынг у Курапатах
- ↑ https://belprauda.org/zmitser-dashkevich-eduard-palchys-ashtrafavanyya-za-navedvanne-bara-chekist/ Зміцер Дашкевіч і Эдуард Пальчыс аштрафаваныя за наведванне бара «Чэкіст»
- ↑ https://spring96.org/be/news/89389 Збіраў подпісы ў падтрымку беларускай мовы? Атрымай 50 базавых!
- ↑ https://www.talaka.org/bnr100 #БНР100 — годна адзначым 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі
- ↑ ПАРК СОВЕТСКОГО ПЕРИОДА | Эдуард Пальчис (руск.)
- ↑ Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў калоніі . Новы Час (17 снежня 2021).
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Новыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://palitviazni.info/viazen/%D1%8D%D0%B4%D1%83%D0%B0%D1%80%D0%B4-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%87%D1%8B%D1%81 Архівавана 22 студзеня 2022.
- https://news.tut.by/society/515989.html Архівавана 12 снежня 2016.
- http://naviny.by/new/20161014/1476458782-prodolzhenie-suda-nad-eduardom-palchisom-17-oktyabrya
- http://spring96.org/ru/news/84436
- http://spring96.org/ru/news/85317
- https://www.novayagazeta.ru/articles/2016/11/21/70619-sidet-luchshe-v-rossii