Эмілі Дэшанель
| Эмілі Дэшанель Emily Deschanel |
|
| Імя пры нараджэнні: | Эмілі Эрын Дэшанель |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 11 кастрычніка 1976 (36 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса, прадзюсар |
| Кар'ера: | 1994 — цяперашні час |
| IMDb: | ID 0221043 |
Эмілі Эрын Дэшанель (англ.: Emily Erin Deschanel, нар. 11 кастрычніка 1976[1], Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская кінаактрыса, прадзюсар, найбольш вядомая галоўнай роляй у тэлесерыяле «Косці».
Змест |
Біяграфія[правіць]
Эмілі Дэшанель нарадзілася ў Лос-Анджэлесе ў сям'і намінанта на прэмію «Оскар» кінааператара Калеба Дэшанель і актрысы Мэры Джо Дэшанель (Уэйр). Праўнучка Поля Дэшанеля, 11-га прэзідэнта Францыі[2]. Мае ірландска-французскае паходжанне[3]. Таксама ў яе ёсць сястра Зоўі Дэшанель, актрыса.
Скончыла Бостанскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэатральнае мастацтва» са ступенню бакалаўра[4]. З'яўляецца веганкай і ўдзельніцай руху PETA[5].
25 верасня 2010 годзе выйшла замуж за акцёра Дэвіда Хорнсбі(англ.) бел.[6]. 31 сакавіка 2011 года было абвешчана, што муж і жонка чакаюць з'яўлення першынца. Іх сын, Генры Хорнсбі, нарадзіўся 21 верасня 2011 года[7].
Кар'ера[правіць]
Эмілі дэбютавала ў фільме «Шчаслівы выпадак» у 1994 годзе. А пасля поспеху экранізацыі рамана Стывена Кінга «Чырвоная ружа» (2002 год) прыняла ўдзел у здымках фільмаў «Халодная гара» (2003 год), «Алама» (2004 год) і «Чалавек-павук 2» (2004 год), пасля чаго была адзначана ў рэйтынгах часопіса Interview Magazine сярод шасці актрыс, на якіх варта звярнуць увага ў 2004 годзе. Сыграўшы ў 2005 годзе ў «Бугімене», Дэшанель была запрошана на ролю доктара Тэмперанс Брэнан у тэлесерыяле «Косці» кампаніі FOX. За гэту ролю актрыса ўдастоілася намінацый на Satellite Award у 2006 годзе і на Teen Choice Awards у 2007-м. Пачынаючы з трэцяга сезона серыяла, Эмілі паспрабавала сябе ў якасці яго прадзюсара.
Фільмаграфія[правіць]
| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 1994 | ф | Шчаслівы выпадак | It Could Happen To You | актывістка, якая кідаецца фарбай |
| 2000 | ф | It's a Shame About Ray | It's a Shame About Ray | Мэгі |
| 2001 | тф | Сардэчны дэпартамент | The Heart Department | Мод Элін |
| 2002 | с | Асабняк «Чырвоная ружа» | Rose Red | Пэм Эшберы |
| 2002 | с | Закон і парадак: Аддзел спецыяльных расследаванняў | Law & Order: Special Victims Unit | Кэсі Джэрмейн |
| 2002 | с | Правідэнс | Providence | Эні Фрэнк |
| 2003 | тф | The Dan Show | The Dan Show | Сэм |
| 2003 | ф | Перадышка | Easy | Лора Хэрыс |
| 2003 | ф | Халодная гара | Cold Mountain | місіс Морган |
| 2004 | ф | Форт Алама | The Alamo | Разана Трэвіс |
| 2004 | с | Расследаванне Джордан | Crossing Jordan | Мішэль |
| 2004 | ф | Чалавек-павук 2 | Spider-Man 2 | ресепшыяніст |
| 2004 | ф | Old Tricks | Old Tricks | жанчына |
| 2005 | ф | Бугімен | Boogeyman | Кейт Хоўтан |
| 2005 | ф | Нямая цішыня | Mute | Клэр |
| 2005 | ф | That Night | That Night | Эні |
| 2006 | ф | Дарога да славы | Glory Road | Мэры Хэскінс |
| 2009 | ф | Мой анёл-захавальнік | My Sister's Keeper | доктар Фаркуад |
| 2005—2011 | с | Косці | Bones | доктар Тэмперанс «Косці» Брэнан |
| 2012 | ф | The Perfect Family | The Perfect Family | Шэнан Кліры |
Зноскі[правіць]
- ↑ Emily Deschanel Bio, Pictures, News
- ↑ «Kissing» Zooey — ParisMatch.com
- ↑ Olsen, Mark. A scene stealer steps off the sidelines , Los Angeles Times (February 16, 2003). Праверана 10 снежня 2010.
- ↑ Emily Deschanel on TV.com
- ↑ http://www.thankingthemonkey.com/ Interview with Access Hollywood
- ↑ Zuckerman, Suzanne. Actress Emily Deschanel Weds (September 25, 2010). Праверана 26 верасня 2010.
- ↑ Raferty, Raferty. Emily Deschanel Has a Baby Boy , The Washington Post (September 21, 2011). Праверана 21 верасня 2011.
Спасылкі[правіць]
- Эмілі Дэшанель(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |