Энрыка Лета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энрыка Лета
Enrico Letta
Сцяг83-і Старшыня Савета міністраў Італіі
24 красавіка 2013 года — 14 лютага 2014 года
Прэзідэнт Джорджа Напалітана
Папярэднік Марыа Монці
Пераемнік Матэа Рэнцы
Сцяг Міністр прамысловасці, камерцыі і турызму Італіі
22 снежня 1999 — 11 чэрвеня 2001
Папярэднік П’ер Луіджы Берсані
Пераемнік Антоніа Марцана
Сцяг Міністр па еўрапейскіх справах Італіі
21 кастрычніка 1998 — 22 снежня 1999
Папярэднік Ламберта Дзіні
Пераемнік Патрыцыя Тоя

Нараджэнне 20 жніўня 1966(1966-08-20) (57 гадоў)
Піза, Таскана, Італія
Імя пры нараджэнні італ.: Enrico Letta
Бацька Giorgio Letta[d]
Жонка Gianna Fregonara[d][1]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Дэмакратычная партыя (з 2007 г.)
Адукацыя 1) Пізанскі ўніверсітэт
2) Школа даследаванняў Святой Ганны  (англ.)
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць палітык, навуковы работнік, пісьменнік-дакументаліст, удзельнік міжнароднага форуму
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Civil Merit
Сайт enricoletta.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энрыка Лета (італ.: Enrico Letta, нар. 20 жніўня 1966) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі. 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны  (англ.), дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза. На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа  (англ.) у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа  (англ.) (2004).

Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі. Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю  (англ.), дзе зрабіў хуткую кар'еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема. На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода[2][3][4].

З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента, у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях[5] У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі.

З'яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі, у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў[6]. З 2009 года з'яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П'ера Луіджы Берсані.

24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]