Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман
польск.: Jadwiga Moszyńska-Heltman
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1886[1]
Месца нараджэння
Дата смерці май 1946
Грамадзянства
Муж Стэфан Гельтман
Дзеці Віктар Сцяпанавіч Гельтман
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман (польск.: Jadwiga Moszyńska-Heltman; 1886, Глуск — 1946) — савецкая і беларуская паэтэса-перакладчык, левы грамадскі дзеяч і педагог; звязана з асяроддзем палякаў на Беларусі, тварыла на польскай мове. Жонка Стэфана Гельтмана, маці Віктара Гельтмана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1886 годзе ў Глуску, ў Мінскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і аптэкара[2]. Вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1904—1907). Студэнткай прымала ўдзел у маладзёжным рэвалюцыйна-дэмакратычным руху. Да гэтага часу адносяцца і яе першыя вершы, прысвечаныя рэвалюцыйнай барацьбе моладзі («Адозва», 1906 г.). З 1917 г. працавала ў Мінску, стала членам «Польскага сацыялістычнага аб’яднання». У 1921—1931 гг. выкладала ў польскім педтэхнікуме імя Людвіка Варынскага і ў педагагічным інстытуце ў Мінску, прымала ўдзел у рабоце польскага сектара Акадэміі навук БССР. У 1932—1937 гг. выкладала польскую мову ў Ваеннай Акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве. У 1937 г. рэпрэсіравана савецкай уладай і выслана ў Казахскую ССР[3].

У 1920-я гады стала першым складальнікам падручнікаў і буквара для польскіх школ у Беларусі, часта выступала ў перыядычным друку з апавяданнямі, нарысамі — «Першая кніга для чытання», «Другая частка лемантара» (1926), «Другая кніга для чытання» (1928)[3]. Супрацоўнічала з польскамоўным прэсавым арганам Камуністычнай Партыі Беларусі — часопісам «Орка»[4]. Пераклала на польскую мову асобныя вершы і паэму Я. Купалы «Над ракой Арэсай», «Выбраныя апавяданні» Ц. Гартнага (1929), «Выбраныя вершы» А. Александровіча (1932), аповесці «Салавей» З. Бядулі (1931), «Дрыгва» Я. Коласа (1936), урыўкі з паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка». Член польскай секцыі Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, член Саюза пісьменнікаў СССР[3].

Зноскі

  1. Jadwiga Moszyńska-Heltmanowa // MAK
  2. Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников (руск.)
  3. а б в Машынская-Гельтман Ядвіга Уладзіславаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: 1999. — с.570
  4. пад рэд. Г. Пашкова: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5: М — пуд. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1999, с. 357. ISBN 985-11-0141-9