339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк
Гады існавання 19441996
Краіна  СССР,
 Беларусь
Падпарадкаванне Ваенна-паветраныя сілы СССР,
Ваенна-паветраныя сілы Беларусі
Уваходзіць у 3-я гвардзейская ваенна-транспартная авіяцыйная дывізія
Тып авіяцыйны полк
Мянушка «Віцебскі»
Удзел у
Знакі адрознення
ордэн Суворава III ступені

339-ы ваенна-транспартны авіяцыйны ордэна Суворава полкавіяцыйны полк у складзе 3-й гвардзейскай ваенна-транспартнай авіяцыйнай дывізіі ВПС УС СССР і ВПС УС РБ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

На падставе распараджэння Дзяржаўнага камітэта абароны ад 19 сакавіка 1944 года загадам камандзіра 9-й гвардзейскай Данбаскай дывізіі далёкага дзеяння на аэрадроме Екацярынаўка Кіраваградскай вобласці УССР пачаў фарміравацца 339-ы бамбардзіровачны полк далёкага дзеяння.

24 ліпеня 1944 года асабістаму складу падраздзялення на аэрадроме Бярдзічаў Вінніцкай вобласці ўручаны Баявы сцяг і Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Гэты дзень стаў днём нараджэння авіяпалка.

Летам 1944 года полк падтрымліваў 2-і і 4-ы ўкраінскі і 1-і Беларускі франты з аэрадрома Бярдзічаў і Прылукі, правёўшы 226 баявых вылетаў і скінуўшы 3447 бомбаў агульнай вагой 250 тысяч кілаграмаў.

26 снежня 1944 года 339-ы бамбардзіровачны полк далёкага дзеяння перайменаваны ў 339-ы бамбардзіровачны авіяцыйны полк.

На заключным этапе вайны 1945 года баявыя ўдары наносіліся па важных стратэгічных пунктах праціўніка. Было здзейснена 350 баявых вылетаў, скінута 6600 бомбаў. За ўвесь перыяд баявых дзеянняў з чэрвеня 1944 года па май 1945 года выраблена 576 вылетаў, скінута 10 107 бомбаў агульнай вагой 732 814 кілаграмаў. Апошні баявы вылет праведзены на горад Берлін 2 мая 1945 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 чэрвеня 1945 года полк узнагароджаны ордэнам Суворава III ступені. За мужнасць і адвагу асабісты склад палка 10 разоў адзначаўся ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Баявыя страты злучэння склалі 7 экіпажаў.

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні баявых дзеянняў авіяполк грунтаваўся на польскіх аэрадромах: спачатку Цяханаў, потым Легніца, Познань і Алава.

9 мая 1947 годзе ён увайшоў у склад 3-й гвардзейскай авіяцыйнай транспартнай Смаленскай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі і перадыслакаваўся на аэрадром Віцебск-Паўночны.

З 6 снежня 1956 года ў горадзе Віцебску на змену Іл-2 прыйшоў самалёт Ту-4, а ў 1958 годзе першым у ВТА ВПС асвоіў турбавінтавы самалёт Ан-12. На самалётах Ан-12 полк удзельнічаў ва ўсіх буйных вучэннях, якія праводзіліся па плане Міністэрства абароны СССР.

Асабістаму складу фарміравання давяраліся складаныя і адказныя заданні ў многіх краінах свету. Сярод найбольш значных — паветраныя перавозкі вайскоўцаў, баявой тэхнікі і боепрыпасаў у Венгрыю (1956 г.); В’етнам (1964 г.); Емен (1966 г.); Егіпет, Сірыю, Ірак (1967, 1973 гг.); Чэхаславакію (1968 г.); на савецка-кітайскую мяжу ў раён вострава Даманскі (1969 г.)[1].

У 1980-я гады экіпажы злучэння выконвалі заданні ў Афганістане, Анголе і Конга[2].

У 1996 годзе пасля распаду СССР падраздзяленне было расфармавана. Апошні самалёт Іл-76МД пакінуў аэрадром Віцебск-Паўночны 30 ліпеня. Самалётны парк увайшоў у склад «Трансавіяэкспарт» і перабазаваны ў Мінск.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Героі Савецкага Саюза[правіць | правіць зыходнік]

  • Васіль Арцёмавіч Жураўлёў, маёр, штурман. Удастоены звання Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 23 лютага 1948 года. Залатая Зорка № 5809.

Зноскі

  1. Сивухин О. Исполины белорусского неба // Армия : Журнал Вооружённых Сил Республики Беларусь. — Мн.: Издательство «Белорусский Дом печати», 2008. — № 2 (72). — С. 37. Тираж — 3800 экз. — ISSN 1819-0790.
  2. Почему белорусские летчики работают и гибнут в Африке? (Фото)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]