AP$ENT

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсень Аляксеевіч Кісляк
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 ліпеня 1988(1988-07-31) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Жонка Марыя
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Жанры рок
Псеўданім AP$ENT
Калектыў Crisis Creep, AP$ENT
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсень Аляксеевіч Кісляк (нар. 31 ліпеня 1988, Харкаў, Украіна) — беларускі спявак і аўтар электроннага праекту «AP$ENT» раней «APSENT».

Псеўданім выдуманы Арсенем у сувязі з зоркай Палын (грэч. ἀψίνθιον, апсінтыён або ἄψινθος, апсінтас), потым з раслінай падобнай назвы (Artemísia absínthium) і ўрэшце з алкагольным напоем (фр.: absinthe), куды дадаюць гэту расліну. Таксама AP$ENT пішацца графічна падобна да Арсень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калі Арсеню быў год, разам з маці ён пераехаў з Харкава ў Магілёў. Вырас у Беларусі, у сям’і без бацькі. У 17 гадоў граў у панк-гурце Crisis Creep, які аднойчы выступаў на канцэрце з «Дай дарогу!». Атрымаў вышэйшую адукацыю ў МДУХ па спецыяльнасці таваразнавец-эксперт, але ні дня не працаваў па ёй. Працаваў у банку і меў уласную фірму[1].

Летам 2018 года на грошы заробленыя ў бізнесе стварыў электронны праект «AP$ENT».

У 2020 браў удзел у «Карантынабачанні» з трэкам «Мылю і малюся»[1].

На пачатку 2022 года экстранна эвакуяваўся разам з жонкай з Беларусі ў Грузію, пасля таго як жонку затрымалі за каментарый у тэлеграм-канале і прысудзілі ёй год «хіміі» з накіраваннем[2]. Пасля перабраліся ў Польшчу, усе рэчы і абсталяванне пакінуў у Беларусі. Пазней атрымаў дапамогу ад збору арганізаваным BYSOL[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сваю творчасць называе «даволі вострасацыяльнай»[4].

Музыцы вучыўся самастойна, а на падрыхтоўку стварэння электроннага праекта Арсеню спатрэбілася каля паўгода. Першая песня на YouTube канале музыканта з подпісам «APSENT — Стол № 9» выйшла ў 2018 годзе.[5]

Першы ўсплёск папулярнасці мінуў пасля ўдзелу ў «Карантынабачанні». Песня «Мылю і малюся» пра каранавірус прайшла ў фінал і атрымала добрую ацэнку ад лідара Little Big Іллі Прусікіна.[6] Другі ўсплёск адбыўся пасля выпуску песень «Жыве!», «2020», (руск.: "Я не боюсь") і (руск.: "Песенка весёлого белоруса"), пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, аднак сам музыка не лічыць свае песні - палітычнымі[1]. Наступны ўсплёск адбыўся, пасля выпуску трэка «Super Star» у You Tube і выкарыстання песні «Можна я з табою» ў расійскім серыяле[7][8].

За 2023 год у праекта каля 3,5 мільёны праслухоўванняў у Spotify і больш за 25 мільёнаў праслухоўванняў у «Яндэксе»[4][9][10].

У сакавіку 2024 года ў сацсетках завірусіўся трэк «Можно я с тобой», карыстальнікі тыктоку выкарыстоўвалі яго ў роліках пра вымушаную эміграцыю ці выратаванне бяздомных жывёл[2]. Песня з’явілася ў Грузіі пасля гэткай жа вымушанай эміграцыі сям'і Арсеня[2]. Трэк увайшоў у топ-чарты ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў: 2-е месца ў чартах «Яндэкс Музыкі» і «МТС Музыкі», 4-ю пазіцыю — у «VK Музыцы». 27 сакавіка «Яндэкс Музыка» атрымала ад Раскамнагляду афіцыйнае патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста[11].

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Пра маўчанне зорак беларускай эстрады пасля выбараў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Арсень казаў:

-- Чаму людзі, якія сапраўды могуць нешта зрабіць, маўчаць? Добра, што выказваюцца хаця б незалежныя музыканты. У іх і аўдыторыя болей. Таму што колькі ўжо можна маўчаць?

Да 2020 года Арсень не размаўляў па-беларуску. Пасля хвалі народнага яднання 2020 года ў Беларусі і поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, беларуская мова дапамагла музыканту ў жаданні адмежавацца ад рускіх Z-патрыётаў[4]. Арсень пазіцыянуе сябе як беларускага музыканта і выступае супраць вайны ва Украіне і вайны ў агулам[1].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паказаны песні са стрымінгавых пляцоўках.[9]

Год Назва Арыгінальная назва Каментар Альбом
2018 Стол № 9 Стол № 9 Першая версія ў сеціве.[5]
2018 Лэдзі Дэман Леди Демон Першая версія ў сеціве.[12]
2019 Стол № 9 Стол № 9 Другая версія ў сеціве.[13] Сем
2019 Лэдзі Дэман Леди Демон Другая версія ў сеціве.[14] Сем
2019 Шкодная злосная Вредная злобная Сем
2019 Паці.by Пати.by Сем
2019 Святло Свет Сем
2019 Пагуглі, што значыць каханне… Погугли, что значит любовь… Сем
2019 Шкло Стекло Сем
2019 Быць сабою Быть собой
2019 На траве На траве
2019 Заход Закат
2019 Сэрца Сердце Сумесна з LUCIFER
2019 Напэўна Наверно
2019 Схаладала Похолодало
2019 Стол 9.0 Стол 9.0
2019 Не зая Не зая
2019 Атлантыда Атлантида
2020 Мылю і малюся Мылю и молюсь
2020 Зорка Звезда
2020 По сустрэчнай По встречной
2020 Песенька вясёлага беларуса Песенка весёлого белоруса
2020 Родны край Родной край
2020 Я не баюся Я не боюсь
2020 Тры ллер Три ллер
2020 Надвор’е Погода
2020 Жыве! Жыве!
2020 Покерфэйс Покерфэйс
2020 Прпгндн Прпгндн
2020 2020 2020
2021 Не бачна зорак Не видно звёзд
2021 Поў шостага Pol shestogo
2021 Смерці больш няма Смерти больше нет Кавер да «Ic3Peak — Смерти больше нет»
2021 Вата Вата
2021 Сабачка Пёсик
2021 Як ты там? Как ты там?
2021 Асноўная з прычын Основная из причин
2021 Сезон дажджоў Сезон дождей
2021 Ну што ты такі сур’ёзны Ну что ты такой серьёзный
2021 Супер зорка Super Star
2022 Узнагарода Награда
2022 Можна я з табою? Можно я с тобой?
2022 Цемра Цемра
2022 Лайналак Лайналак
2023 Падскурны тлушч Подкожный жир
2023 Мроя Mroja Сумесна з MuzManya
2023 Страцілі хлопца Потеряли пацана
2023 Каханне Kachanne

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паказаны спіс кліпаў са стрымінгавых пляцоўках.

Год Назва Арыгінальная назва Рэжысёр Каментар
2020 Мылю і малюся (1м) Мылю и молюсь(1м)[15] Сатырычнае відэа.
2020 Мылю і малюся (Unofficial) Мылю и молюсь (Unofficial)[16] Неафіцыйны кліп да песні самастойна зняты карыстачамі «vlad_laim», «dmmmtr», «outside.exsee»
2022 Цемра (AI) Цемра (AI)[17] Пагляд нейрасеткі Midjourney на тэкст песні Цемра. Ілюстрацыі цалкам згенераваны нейрасеткай з запытаў складзеных па сэнсе тэксту песні, анімацыя і пераходы рабіліся ручна.
2023 Каханне Kachanne[18] Рынцук Выстаробскі Афіцыйнае відэа на песнею.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Улляна Будзік. Інтэрв'ю з аўтарам песні пра «дзядзьку Сашу і цётку Ліду», якога называюць новым «Ляпісам» . belsat.eu (31.08.2022 / 16:36). Праверана 28 лістапада 2023.
  2. а б в Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT . Наша Ніва (11 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
  3. Дапамога рэпрэсаванай сям'і музыкі AP$ENT(нявызн.).
  4. а б в Ганна Стафановіч. «Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў(нявызн.). Наша Ніва (19.11.2023 / 20:39). Праверана 28 лістапада 2023.
  5. а б ApSent. APSENT - Стол №9(нявызн.) (24 ліп 2018 г.). Праверана 28 лістапада 2023.
  6. Мылю и молюсь: финалист "Карантиновидения" о ковиде и мечте (руск.). РИА Новости Крым (05.12.2020 / 18:09). Праверана 28 лістапада 2023.
  7. AP$ENT - Super Star(нявызн.) (30 сне 2021 г.). Праверана 28 лістапада 2023.
  8. Саундтреки (руск.). www.kinopoisk.ru (25 красавіка 2023). Праверана 3 снежня 2023.
  9. а б AP$ENT (англ.). Spotify. Праверана 28 лістапада 2023.
  10. AP$ENT. Яндекс Музыка. Праверана 28 лістапада 2023.
  11. «Яндэкс Музыка» заблакавала старонку шалёна папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent . Наша Ніва (28 сакавіка 2024). Праверана 28 сакавіка 2024.
  12. Леди Демон(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
  13. Стол 9 (англ.) (16 чэрвеня 2019). Праверана 28 лістапада 2023.
  14. Леди Демон (англ.) (16 чэрвеня 2019). Праверана 28 лістапада 2023.
  15. AP$ENT - Мылю и молюсь(1м)(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
  16. AP$ENT - Мылю и молюсь (Unofficial)(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
  17. AP$ENT - Цемра (AI)(нявызн.). Праверана 28 лістапада 2023.
  18. AP$ENT. AP$ENT - Kachanne (Official Music Video)(нявызн.) (1 снежня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.