Atlas V

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

 

Atlas V
Atlas V
Atlas V 551 з New Horizons стартуе з мыса Канаверал 19 студзеня 2006
Агульныя звесткі
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Сямейства Atlas
Прызначэнне ракета-носьбіт
Распрацоўшчык ULA, Lockheed Martin
Вытворца ULA, Lockheed Martin
Кошт запуску $110–153 млн у 2016
Асноўныя характарыстыкі
Колькасць ступеней 2
Даўжыня 58,3 м
Дыяметр 3,81 м
Стартавая маса 334,5—590 т
Вага, якая закідваецца На НАА: 9,8—18,8 т[1]

На ГПА: 4,75—8,9 т

Гісторыя запускаў
Стан Запускаецца, вытворчасць скончана
Месцы запуску Канаверал, SLC-41

Вандэнберг, SLC-3E

Лік запускаў 97
  - паспяховых 97
  - няўдалых 0
Першы запуск 21 жніўня 2002

«Atlas V» (Атлас 5) — аднаразовая ракета-носьбіт і пятая асноўная версія ў сямействе ракет-носьбітаў Atlas. Першапачаткова распрацаваная Lockheed Martin, цяпер кіруецца United Launch Alliance (ULA), сумесным прадпрыемствам Lockheed Martin і Boeing. Atlas V таксама з’яўляецца істотнай ракетай-носьбітам у праектах НАСА, выкарыстоўваючыся для запускаў навуковых спадарожнікаў і міжпланетных апаратаў агенцтва. У жніўні 2021 года ULA абвясціла, што вытворчасць Atlas V будзе спынена, і ўсе 29 астатніх запускаў былі прададзеныя.[2]

Кожная ракета-носьбіт Atlas V складаецца з дзвюх асноўных ступеней. Рухавіком першай ступені з’яўляецца расійскі РД-180 вытворчасці «Энергамаш», які працуе на газе і вадкім кіслародзе. Разгонная ступень Centaur абсталявана адным ці двума амерыканскімі рухавікамі RL10 вытворчасці Aerojet Rocketdyne і працуе на вадкім вадародзе і вадкім кіслародзе. Апцыянальная верхняя ступень Star 48 выкарыстоўвалася ў місіі New Horizons у якасці трэцяй ступені. Акрамя таго большасць канфігурацый ракеты выкарыстоўвае цвердапаліўныя паскаральнікі. Першапачаткова выкарыстоўваліся AJ-60A, але ў лістападзе 2020 года яны былі заменены на графітава-эпаксідныя рухавікі (GEM 63). Стандартныя абцякальнікі карыснай нагрузкі — 4.2 ці 5.4 м у дыяметры з рознай даўжынёй.[3]

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Atlas V быў распрацаваны Lockheed Martin Commercial Launch Services (LMCLS) у межах праграмы ВПС ЗША Evolved Expendable Launch Vehicle (EELV) і здзейсніў свой першы палёт 21 жніўня 2002 года. Ракета стартуе з SLC-41 на базе ВПС на мысе Канаверал (CCSFS) і SLC-3E на базе ВПС Вандэнберг. LMCLS працягвалі прадаваць запускі на Atlas V камерцыйным кліентам па ўсім свеце да студзеня 2018 года, калі United Launch Alliance(ULA) узяў на сябе кантроль над камерцыйным маркетынгам і продажамі.[4][5]

Першая ступень[правіць | правіць зыходнік]

Першая ступень Atlas V складае 3,8 м у дыяметры і 32,5 м у даўжыню. Яна абсталяваная адным галоўным рухавіком Энергамаш РД-180, спальваючы 284450 кг вадкага кіслароду і RP-1. Ступень працуе каля чатырох хвілін, забяспечваючы каля 4 МН цягі.[6] Цяга можа быць павялічана з дапамогай да пяці цвердапаліўных паскаральнікаў Aerojet AJ-60A або Northrop Grumman GEM 63, кожны з якіх забяспечвае дадатковыя 1.27 МН цягі на працягу 94 секунд.

Асноўныя адрозненні паміж Atlas V і папярэднімі ракетамі-носьбітамі з сямейства Atlas I і II:

  • У баках першай ступені больш не выкарыстоўваецца манакок з нержавеючай сталі, стабілізаваны ціскам як паветраны шар. Бакі выраблены з алюмінія з ізагрыфам і структурна ўстойлівыя пры адсутнасці ціску.[6]
  • Кропкі размяшчэння паралельных ступеней (паскаральнікаў) убудаваныя ў структуру першай ступені.[6]
  • Тэхніка «1,5 ступеняў» (адкідванне двух рухавікоў першай ступені неўзабаве пасля старту) больш не выкарыстоўваецца, яна была спынена на Atlas III з увядзеннем расійскага рухавіка РД-180.[6]
  • Дыяметр ступені павялічыўся з 3,0 да 3,7 м.[7]

Другая ступень Centaur[правіць | правіць зыходнік]

Другая ступень Centaur выкарыстоўвае канструкцыю паліўнага бака са стабілізацыяй ціскам, і крыягенныя палівы. Ступень Centaur для Atlas V падоўжана на 1,7 м адносна версіі з Atlas IIAS і абсталявана адным або двума рухавікамі Aerojet Rocketdyne RL10A-4-2, кожны з якіх развівае цягу 99,2 кН. Навігацыйны блок Centaur, забяспечвае навядзенне і навігацыю ўсёй ракеты, а таксама кантралюе ціск у баках абедзвюх ступеняў і выкарыстанне паліва. Рухавікі Centaur здольныя шматразова запускацца, што робіць магчымым выхад на нізкую калязямную арбіту з пэўным перыядам чакання і затым выхадам на ГПА.[8] Наступнае, трэцяе ўключэнне пасля шматгадзіннага палёту дазваляе прамую дастаўку карысных грузаў на геастацыянарную арбіту.

Станам на 2006 год Centaur меў самую высокую долю гаручага паліва адносна агульнай масы сярод усіх сучасных вадародных верхніх ступеняў. Гэта дазваляе дастаўляць значныя карысныя нагрузкі ў высокаэнергітычныя станы (то бок далей за НАА).[9]

Абцякальнік карыснай нагрузкі[правіць | правіць зыходнік]

Абцякальнікі карыснай нагрузкі Atlas V даступныя ў двух дыяметрах у залежнасці ад памераў спадарожніка. Абцякальнік дыяметрам 4,2 м,[10] першапачаткова распрацаваны для Atlas II, існуе ў трох розных даўжынях: першапачатковая 9 м версія і падоўжаныя версіі па 10 і 11 м. Абцякальнікі да 7,2 м дыяметрам і 32,3 м даўжынёй планаваліся, але ніколі не вырабляліся.[3]

Абцякальнік дыяметрам 5,4 м з унутраным дыяметрам 4,57 м быў распрацаваны і пабудаваны швейцарскай кампаніяй RUAG Space[11]. Абцякальнік RUAG выкарыстоўвае кампазітную канструкцыю з вугляроднага валакна і заснаваны на аналагічным, правераным у палёце абцякальніку для Ariane 5. Для Atlas V вырабляюцца тры канфігурацыі: на 20,7 м, 23,4 м і 26,5 м даўжыні.[11] У той час як класічны 4,2 м абцякальнік ахоплівае толькі карысную нагрузку, абцякальнік RUAG значна даўжэйшы і цалкам ахоплівае карысную нагрузку разам з другой ступенню Centaur.[12]

Удасканальванні[правіць | правіць зыходнік]

Многія сістэмы на Atlas V падвяргаліся мадэрнізацыі і ўдасканаленню ўвесь час распрацоўкі і эксплуатацыі ракеты. Праца над новым устойлівым да адмоваў інерцыяльным блокам кіравання (FTINU) пачалася ў 2001 годзе для павышэння надзейнасці місій ракет Atlas шляхам замены існуючага нерэзерваванага навігацыйнага і камп’ютарнага абсталявання на версію, устойлівую да адмоў.[13] Першы палёт з новым FTINU адбыўся ў 2006 годзе[14], а ў 2010 годзе быў атрыманы наступны заказ на дадатковыя адзінкі FTINU.[15]

У 2015 годзе ULA абвясціла, што цвердапаліўныя паскаральнікі AJ-60A вытворчасці Aerojet Rocketdyne, якія тады ўсталёўваліся на Atlas V, будуць заменены новымі паскаральнікамі GEM 63 вытворчасці Northrop Grumman Innovation Systems. Павялічаныя паскаральнікі GEM 63XL таксама мусяць выкарыстоўвацца на ракете-носьбіце Vulcan Centaur, якая заменіць Atlas V.[16] Першы запуск Atlas V з паскаральнікамі GEM 63 адбыўся 13 лістапада 2020 года.[17]

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

Варыянты Atlas V з асіметрычным мантажом паскаральнікаў. Версія HLV не была распрацаваная.
Atlas V 401

Кожная канфігурацыя ракеты-носьбіта Atlas V мае трохзначнае пазначэнне. Першая лічба паказвае дыяметр (у метрах) абцякальніка карыснай нагрузкі і мае значэнне 4 або 5 для запуску абцякальніка і N для запуску капсулы экіпажа (паколькі пры запуску капсулы абцякальнік не выкарыстоўваецца). Другая лічба паказвае колькасць цвердапаліўных паскаральнікаў прымацаваных да першай ступені ракеты-носьбіта, і можа вар’іравацца ад 0 да 3 з 4-метровым абцякальнікам, і ад 0 да 5 з 5-метровым. Як бачна на першай выяве, усе схемы размяшчэння паскаральнікаў асіметрычныя. Трэцяя лічба азначае колькасць рухавікоў на другой ступені (Centaur), і можа быць альбо 1, альбо 2.

Напрыклад, Atlas V 551 мае 5-метровы абцякальнік, 5 паскаральнікаў і 1 рухавік на Centaur, тады як Atlas V 431 мае 4-метровы абцякальнік, 3 паскаральніка і 1 рухавік на Centaur.[18] Atlas V N22 без абцякальніка, з 2 паскаральнікамі і 2 рухавікамі на Centaur быў упершыню выраблены ў 2019 годзе. Гэтая ракета выкарыстоўвалася падчас першага арбітальнага выпрабавальнага палёту карабля Starliner.

Усе версіі Atlas V, правы на канструкцыю і вытворчасць, а таксама правы на інтэлектуальную ўласнасць належаць ULA і Lockheed Martin.[19] Гэта адносіцца і да рухавікоў РД-180.

Кошт запуску[правіць | правіць зыходнік]

Да 2016 года інфармацыя аб цэнах на запуск Atlas V была абмежаванай. У 2010 годзе NASA заключыла кантракт з ULA на запуск місіі MAVEN на Atlas V 401 прыкладна за $187 млн.[20] У 2013 годзе кошт гэтай канфігурацыі для ВПС ЗША ў рамках закупкі 36 ракет-носьбітаў склаў $164 млн.[21] У 2015 годзе запуск TDRS-M на Atlas 401 каштаваў NASA $132,4 млн.[22]

Пачынаючы з 2016 года ULA прадставіла цэны на Atlas V на сваім сайце, аб’явіўшы базавую цану для кожнай канфігурацыі ракеты-носьбіта, якая склала ад $109 млн за мадыфікацыю 401 да $153 млн за мадыфікацыю 551.[23] Кожны дадатковы паскаральнік дадае ў сярэднім $6,8 млн да кошту ракеты-носьбіта. Выдаткі на запускі NASA і ВПС часта вышэйшыя, чым на эквівалентныя камерцыйныя місіі з-за дадатковых дзяржаўных патрабаванняў да бухгалтарскага ўліку, аналізу, апрацоўкі і забеспячэння місіі, што можа павялічыць кошт запуску на $30—80 млн.[24]

У 2013 годзе выдаткі на запуск камерцыйных спадарожнікаў на ГПА складалі ў сярэднім каля $100 млн, што значна ніжэй за звычайныя кошты на Atlas V.[25] Аднак у апошнія гады цана Atlas V [401] знізілася з прыкладна $180 млн да $109 млн шмат у чым з-за канкурэнтнага ціску, які з’явіўся на рынку паслуг запуску ў пачатку 2010-х. Генеральны дырэктар ULA Торы Бруна заявіў у 2016 годзе, што ULA патрэбныя як мінімум дзве камерцыйныя місіі кожны год, каб заставацца прыбытковымі ў будучыні.[26] У 2016 годзе ULA выказала здагадку, што кліенты будуць мець значна меншыя выдаткі на страхаванне і затрымкі з-за высокай надзейнасці Atlas V і дакладнасці раскладу запускаў, што робіць агульныя выдаткі кліентаў блізкімі да выдаткаў у канкурэнтаў, такіх як SpaceX Falcon 9.[27]

Запускі Atlas V[правіць | правіць зыходнік]

Прыкметныя місіі[правіць | правіць зыходнік]

Першы карысны груз, спадарожнік сувязі Hot Bird 6, быў запушчаны на геапераходную арбіту 21 жніўня 2002 года на Atlas V 401.[28]

12 жніўня 2005 года на борце ракеты-носьбіта Atlas V 401 з мыса Канаверал быў запушчаны Mars Reconnaissance Orbiter.Centaur прапрацаваў 56 хвілін і вывеў MRO на міжпланетную траекторыю да Марса.

19 студзеня 2006 года New Horizons быў запушчаны ракетай Atlas V 551. Трэцяя ступень была дададзена для павелічэння геліяцэнтрычнай (уцёкавай) хуткасці міжпланетнай станцыі. Гэта быў першы запуск канфігурацыі Atlas V 551 з пяццю цвердапаліўнымі паскаральнікамі і адзіны Atlas V з трэцяй ступенню.[29]

6 снежня 2015 года Atlas V адправіў на арбіту свой самы цяжкі груз на сённяшні дзень — 7492-кілаграмовы грузавы карабель Cygnus.[30]

8 верасня 2016 года на ракеце-носьбіце Atlas V 411 была запушчана місія па вяртанні ўзораў астэроідаў OSIRIS-REx. АМС прыбыла на астэроід Бенну ў снежні 2018 года і адправілася назад на Зямлю ў маі 2021 года, куды вернецца з узорамі глебы астэроіда агульнай вагай ад 60 грамаў да 2 кілаграмаў у 2023 годзе.[31]

Першыя чатыры місіі касмічнага самалёта Boeing X-37B былі паспяхова запушчаны на Atlas V. X-37B, таксама вядомы як арбітальны выпрабавальны апарат, — гэта шматразовы аўтаматычны касмічны карабель, які кіруецца ВПС ЗША і можа аўтаномна выконваць вяртанні з арбіты на ўзлётна-пасадачную паласу.[32] X-37B запускаецца ў космас на Atlas V з базы ВПС на мысе Канаверал у Фларыдзе. Першае прызямленне на пасадачную паласу касмічнага шатла даўжынёй 4600 м адбылася ў снежні 2010 года на базе ВПС Вандэнберг.[33] Пасадкі адбываюцца як на Вандэнбергу, так і на мысе Канаверал у залежнасці ад патрабаванняў місіі.[32]

20 снежня 2019 года на ракеце ў выпрабавальны палёт без экіпажа была запушчана першая пасажырская капсула Starliner. Ракета-носьбіт Atlas V адпрацавала бездакорна, але анамалія касмічнага карабля пакінула яго на няправільнай арбіце. Арбіта была занадта нізкай, каб дасягнуць мэты палёту — МКС, таму місія была спынена.

Рэкорд паспяховасці запускаў[правіць | правіць зыходнік]

За 94 запускі (па стане на ліпень 2022 г.), пачынаючы з першага запуску ў жніўні 2002 г., Atlas V дасягнуў 100% паспяховасці місій і 98,93% паспяховасці носьбіта.[34] Гэта значна вышэй паказчыка поспеху ў галіне: 90%—95%.[35]

Першае анамальнае здарэнне за час эксплуатацыі Atlas V адбылося 15 чэрвеня 2007 года, калі рухавік другой ступені спыніўся датэрмінова, пакінуўшы яго карысную нагрузку — пару спадарожнікаў назірання за акіянам NROL-30 — на арбіце ніжэйшай за планаваную. Прычыну анамаліі знайшлі ў негерметычным клапане, які дазволіў паліву выцечы паміж першым і другім уключэннямі рухавіка. У выніку недахоп паліва прывёў да таго, што другое ўключэнне спынілася на 4 с раней.[36] Замена клапана прывяла да затрымкі наступнага запуску Atlas V.[37] Аднак заказчык прызнаў місію паспяховай.[38][39]

Палёт 23 сакавіка 2016 г. пацярпеў ад анамаліі працы першай ступені, калі яна спыніла працу на 5 секунд раней плану. Другая ступень давезла карысную нагрузку — Orbital Cygnus, самую цяжкую на сённяшні дзень нагрузку Atlas — на запланаваную арбіту, выкарыстаўшы свае запасы паліва, каб кампенсаваць недапрацоўку першай ступені.[40] Расследаванне інцыдэнту паказала, што гэтая анамалія была звязана з няспраўнасцю ў галоўным клапане падачы сумесі рухавіка, які абмежаваў перацёк паліва ў рухавік. Расследаванне і наступная праверка клапанаў на будучых місіях прывялі да адтэрміноўкі наступных некалькіх запускаў.[41]

Прыкметныя карысныя нагрузкі[правіць | правіць зыходнік]

 

Замена на Vulcan[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 г. палітычныя меркаванні ЗША з-за захопу Крыма Расіяй прывялі да намаганняў па замене рухавіка расійскага паходжання РД-180, які выкарыстоўваўся на першай ступені ракеты-носьбіта Atlas V. У чэрвені 2014 г. былі заключаны афіцыйныя кантракты на даследаванне з шэрагам амерыканскіх пастаўшчыкоў ракетных рухавікоў.[42]

У верасні 2014 года ULA абвясціла аб супрацоўніцтве з Blue Origin для распрацоўкі рухавіка BE-4 на паліўнай пары кісларод/метан для замены РД-180 на новай першай ступені. Паколькі Atlas V распрацаваны з улікам выкарыстання паліва RP-1 і не можа быць мадэрнізаваны для выкарыстання рухавіка які працуе на метане, было вырашана распрацаваць цалкам новую першую ступень. Гэтая ступень будзе мець такі ж дыяметр бака як Delta IV, іншая ракета ULA, і будзе мець два 2400 кН рухавікі BE-4.[42][43][44]


Станам на чэрвень 2023 года, першы палёт Vulcan запланаваны на другую палову 2023 года.[45]

Сканчэнне эксплуатацыі[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2021 года ULA абвясціла, што больш не прадае запускі на Atlas V, і засталося 29 кантрактаў на запуск.[2] Яны зрабілі апошнюю закупку неабходных рухавікоў РД-180, і апошнія з гэтых рухавікоў былі дастаўлены ў красавіку 2021 года. Апошні запуск ракеты гэтай мадэлі мусіць адбыцца «недзе ў сярэдзіне 2020-х».[2]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Atlas V Launch Services User’s Guide - March 2010 (англ.) (PDF). ulalaunch.com. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012.
  2. а б в "ULA stops selling its centerpiece Atlas V, setting path for the rocket's retirement". The Verge. 26 August 2021.Roulette, Joey (26 August 2021). "ULA stops selling its centerpiece Atlas V, setting path for the rocket's retirement". The Verge. Retrieved 1 September 2021.
  3. а б Atlas V Launch Services User's Guide(недаступная спасылка). Centennial, Colorado: United Launch Alliance (1 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 4 снежня 2011. (PDF). Centennial, Colorado: United Launch Alliance. March 2010. Archived from the original Архівавана 14 мая 2013. (PDF) on 14 May 2013. Retrieved 4 December 2011.
  4. Lockheed Martin Ready For Launch Of Intelsat 14 Spacecraft. Lockheed Martin (11 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2011.
  5. United Launch Alliance Assumes Marketing and Sales for Atlas V from Lockheed Martin. parabolicarc.com. Parabolic Arc (22 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 July 2018. Праверана 19 July 2018.
  6. а б в г Atlas V Launch Services User's Guide(недаступная спасылка) 1-5 to 1-7. United Launch Alliance (1 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012. Праверана 17 жніўня 2023. (PDF). United Launch Alliance. March 2010. pp. 1-5 to 1-7. Archived from the original Архівавана 6 сакавіка 2012. (PDF) on 7 April 2013.
  7. Atlas V Starliner OFT: By the Numbers. Архівавана з першакрыніцы 26 July 2020.
  8. Evolved Expendable Launch Vehicle (1 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2014. Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку.
  9. Bonnie Birckenstaedt. Centaur Application to Robotic and Crewed Lunar Lander Evolution. American Institute of Physics (2006). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013.
  10. Atlas V 401 – Rockets. spaceflight101.com. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2016.
  11. а б Launcher Fairings and Structures. RUAG Space. Архівавана з першакрыніцы July 8, 2017. Праверана May 12, 2017.
  12. Atlas-5 (Atlas-V). Gunter's Space Page. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2014. Праверана 5 жніўня 2011.
  13. "Honeywell awarded US$52 million Atlas V contract". Military & Aerospace Electronics. April 30, 2001. Праверана November 12, 2022.
  14. Atlas V Launch Services User's Guide. United Launch Alliance (6 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы March 6, 2012.
  15. "Honeywell Provides Guidance System For Atlas V Rocket". Space-Travel.com. August 2, 2010. Праверана November 12, 2022.
  16. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  17. Northrop Grumman Rocket Boosters Help Successfully Launch United Launch Alliance's Atlas V. Northrop Grumman Newsroom (13 лістапада 2020). Праверана December 19, 2020.
  18. Atlas V 1–4. ULA (2010). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2012.
  19. Mike Gruss (19 June 2015). "Air Force Confirms ULA Position on Atlas 5 Production Rights". SpaceNews.
  20. NASA Awards Launch Services Contract for Maven Mission. mars.nasa.gov (21 кастрычніка 2010). Праверана 7 May 2016. Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку.
  21. ULA Frequently Asked Questions – Launch Costs. Архівавана з першакрыніцы 24 March 2016. Праверана 7 May 2016.
  22. Northon. NASA Awards Launch Services Contract for TDRS Satellite. nasa.gov (30 кастрычніка 2015). Праверана 7 May 2016. Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку.
  23. RocketBuilder. United Launch Alliance (10 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2016. Праверана 10 сакавіка 2017.
  24. Grush. United Launch Alliance unveils website that lets you price out a rocket "like building a car". The Verge (30 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016. Праверана 1 снежня 2016.
  25. "Sizing up America's place in the global launch industry". Spaceflight Now. 24 November 2013. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)
  26. "CEO Tory Bruno Explains How United Launch Alliance Will Stay Ahead Of Competitors".
  27. "ULA unveils 'RocketBuilder' website". Spaceflight Now. 30 November 2016. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  28. Status: Hotbird 6. NextSpaceFlight.com. Праверана November 12, 2022.
  29. New Horizons Pluto Kuiper Belt Flyby. solarviews.com. Праверана November 12, 2022.
  30. Ray. Atlas 5 rocket sends Cygnus in hot pursuit of space station. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2015. Праверана 7 снежня 2015.
  31. OSIRIS-REx. NASA (20 лютага 2015). Праверана 9 кастрычніка 2022.
  32. а б X-37B Orbital Test Vehicle(недаступная спасылка). U.S. Air Force. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2023. Праверана November 12, 2022.
  33. "X-37B Orbital Test Vehicle lands at Vandenberg AFB". U.S. Air Force. December 3, 2010. Праверана November 12, 2022.
  34. ULA delays focused on protecting its 100 percent mission success rate. nasaspaceflight.com. NASASpaceFlight.com (28 ліпеня 2019). Праверана 30 жніўня 2020.
  35. Fahey. When a rocket blows up, space insurers pay for it. cnbc.com. CNBC (1 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2016. Праверана 7 снежня 2016.
  36. Air Force Issues Second Update Regarding Atlas V Centaur Upper Stage Anomaly Review. U.S. Air Force (2 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2014. Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку.
  37. {{cite news}}: Пустое цытаванне (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  38. NRO (June 15, 2007). NRO satellite successfully launched aboard Atlas V. Прэс-рэліз. Архівавана 17 лютага 2013. Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку.
  39. NRO (June 18, 2007). NROL-30 launch update. Прэс-рэліз. Архівавана 17 лютага 2013. Public Domain Артыкул змяшчае тэкст з гэтай крыніцы, якая знаходзіцца ў грамадскім набытку.
  40. Spaceflight Now. Atlas 5 forced to improvise during Tuesday's climb to orbit. Прэс-рэліз.
  41. Ray. New lineup spelled out for upcoming Atlas 5 rocket launches from the Cape. Spaceflight Now. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2016. Праверана 7 мая 2016.
  42. а б "ULA To Invest in Blue Origin Engine as RD-180 Replacement". SpaceNews. 2014-09-17. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) Архівавана 18 верасня 2014.Ferster, Warren (17 September 2014).. SpaceNews. Archived from the original Архівавана 18 верасня 2014. on 18 September 2014. Retrieved 19 September 2014.
  43. "ULA's Vulcan Rocket To be Rolled out in Stages". SpaceNews. 13 April 2015.
  44. "Industry Team Hopes To Resurrect Atlas V Post RD-180". Aviation Week & Space Technology. 11 May 2015. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |archivedate= (даведка); Праверце значэнне даты ў: |archivedate= (даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)
  45. Berger, Eric. Vulcan aces engine test, but upper stage anomaly will delay launch for a while "Working corrective action and retest.". Arstechnica (14 чэрвеня 2023). Праверана 14 June 2023.