Харыспора далікатная
Харыспора далікатная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Харыспо́ра далікатная[3][4] (Chorispora tenella) — від кветкавых раслін роду Харыспора (Chorispora) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 8—20[4] см. Корань стрыжнёвы, цвёрды. Сцябло галінастае, апушанае, сцелецца або прыўзнятае. Лісце простае, суцэльнае, падоўжанае, апушанае. Прыкаранёвае лісце выемчата-зубчастае да перыста-раздзельнага. Сцябловае лісце чаргаванае, зубчастае або амаль з суцэльным краем і звужаецца ў чаранок. Кветкі ліловага колеру, у кароткіх гронкападобных суквеццях. Чашалісцікі залозіста-валасістыя, звычайна сіняватага колеру. Пялёсткі (4) вузкія, закругленыя на верхавінцы. Тычынак 6. Плод — стручок цыліндрычнай формы, з глыбокім перацяжкамі.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Еўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай і Паўднёвай (Аргенціна, Чылі) Амерыкі, Японіі[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[6]. Расце ў стэпах, паўпустынях, на аблогах, пустках, каля дарог, па берагах каналаў і арыкаў, на пашах і агародах, каля жылля. Цвіце ў сакавіку—красавіку[7]. Плады паспяваюць у красавіку—маі[7].
Пустазелле, якое засмечвае пасевы, асабліва пшаніцы і люцэрны[7].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Chorispora tenella (Pall.) DC. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ Хориспора нежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б в Сорные растения — Chorispora tenella (Pall.) DC. — Хориспора нежная // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Харыспора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 233.
- Васильченко И. Т. Род 622. Хориспора — Chorispora DC. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — 696 + XXX с. — 5 200 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Хориспора нежная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Сорные растения — Chorispora tenella (Pall.) DC. — Хориспора нежная. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)