Dactylorhiza cordigera

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dactylorhiza cordigera
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza cordigera


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  469781
EOL  1094870
IPNI  626588-1
TPL  kew-55217

Dactylorhiza cordigera — від шматгадовых раслін, анемахор<nowiki>, энтамафіл. Прадстаўнік роду пальчатакарэннік (Dactylorhiza), сямейства архідныя (Orchidaceae). Паўднёва-сярэднееўрапейскі горны від на ўсходняй мяжы распаўсюджання.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў гарах усходняй часткі Еўропы — Альпы, Усходнія і Паўднёвыя КарпатыРумыніі і Украіне), горныя масівы Балканскага паўвострава.

Расце ў лясным і субальпійскім паясах, на горных лугах і балотах, на выхадзе грунтавых вод, на балотных слабакіслых або слабашчолачных глебах.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікая архідэя 10-25 см вышынёй.

Сцябло даволі тоўстае, полае, прамое, ня разгалінаванае, ніжнія лісты ланцэтныя або эліптычныя, самыя шырокія ў сярэдняй частцы пласцінкі, плямістыя.

Кветкі пурпурныя, сабраныя ў цыліндрычны колас. Губа мае суцэльны край або кароткатрохлопасцевая, шпорка ўдвая карацейшая за завязь.

Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плоданасіць у жніўні-верасні. Размножваецца насеннем.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў дадатак ІІ CITES. Прапанаваны ў Чырвоную кнігу Украінскіх Карпат, занесены ў Чырвоную кнігу Украіны (трэцяя катэгорыя).

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Dactylorhiza cordigera subsp. bosniaca (N. Balkan Pen).
  • Dactylorhiza cordigera subsp. cordigera (ад Паўднёва-Усходняй Еўропы да Украіны).
  • Dactylorhiza cordigera var. graeca (H.Baumann) Presser)
  • Dactylorhiza cordigera subsp. pindic (B. Willing & E. Willing) H. Baumann & R. Lorenz (NW. Greece).
  • Dactylorhiza cordigera var. rhodopeia Presser (Грэцыя, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Еўропа)
  • Dactylorhiza cordigera subsp. siculorum (ад Румыніі да заходняй Украіны).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]