Ястрабок парасоністы
Ястрабок парасоністы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Ястрабо́к парасоністы[3] (Hieracium umbellatum) — від кветкавых раслін роду Ястрабок (Hieracium) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—70 (да 100)[3] см з кароткім вузлаватым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, шурпатае. Лісце даўжынёй 5—7[3] см, чаргаванае, сядзячае, простае, ланцэтападобнай формы, з зубчастым або суцэльным краем, апушанае. Зверху лісце зялёнага колеру, знізу — шызаватае. Кветкі залаціста-жоўтыя, у кошыках, сабраных па 8 (15) — 40 (80)[3] у парасонападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка цёмна-карычневага колеру з брудна-жоўтым чубком.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, умераных і трапічных (Індыя, Пакістан) абласцей Азіі[4].
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Расце ў стэпах, на лугах, узлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог, у парках і садах[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Hieracium umbellatum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- ↑ а б в Ястребинка зонтичная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вынаеў Г. У. Ястрабок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1372. Hieracium umbellatum L. [incl. H. filifolium Juxip] — Ястребинка зонтичная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 436. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ястребинка зонтичная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Hieracium umbellatum L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)